Вы тут

У Жлобіне нецвярозая жанчына-кіроўца везла дачку ў школу


У Жлобіне нецвярозая маці везла на легкавым аўтамабілі дачку ў школу, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Раніцай 21 кастрычніка супрацоўнікі АДАІ Жлобінскага РАУС паблізу ўстановы адукацыі звярнулі ўвагу на «Аўдзі». Дзіцяці везлі без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання, хоць яно было ў машыне. Іншамарку спынілі для праверкі.

Высветлілася, што 28-гадовая жанчына-кіроўца — жыхарка Жлобіна — абмежаваная аддзелам прымусовага выканання ў праве кіравання. «Акрамя гэтага, у жанчыны былі прыкметы алкагольнага ап’янення. Праваахоўнікі з дапамогай алкатэстера правялі агляд. У выдыханым паветры жанчыны было 1,11 праміле алкаголю», — распавялі ў УДАІ. Ад медыцынскага агляду ва ўстанове аховы здароўя жанчына адмовілася. На яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы.

Дзяржаўтаінспектары звярнулі ўвагу: бацькі павінны памятаць, што менавіта яны адказваюць за жыццё і здароўе дзіцяці. «Таму, садзячыся за руль аўтамабіля і перавозячы ў ім дзяцей, прадумвайце кожнае сваё дзеянне», — рэкамендавалі ва УДАІ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.