Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Удалы тыдзень. Сябар можа даць каштоўную параду або аказаць важную паслугу. Калегі будуць падтрымліваць вашы прапановы, а начальства можа ўзнагародзіць прэміяй. Чацвер — вельмі прыдатны дзень для прыняцця адказных рашэнняў, ацаніце бягучыя справы і адкарэктуйце планы так, як лічыце патрэбным. У выхадныя трэба адпачыць актыўна.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Надыходзіць даволі ўдалы ў эмацыянальным плане тыдзень. Вы будзеце рэагаваць на ўсё спакойна і знойдзеце пазітыў нават у складанай сітуацыі. Ніхто не выведзе вас з раўнавагі. У сераду асцерагайцеся чужых парад, не выключана, што іх будуць даваць нядобразычліўцы. У пятніцу падумайце, што б вы хацелі змяніць: вельмі хутка з'явіцца такая магчымасць. Будзеце прыемным суразмоўцам, так што не цураўся кампаніі.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні адчуеце, што зрабілі вялікі крок насустрач сваёй мары. Вы рухаецеся ў правільным кірунку да запаветнай мэты. І ўвесь сусвет дапамагае, прыбіраючы перашкоды на шляху. Трэба толькі верыць і чакаць. Любімы чалавек прыслухаецца да вашых парад і дапаможа ў рэалізацыі планаў. У выхадныя выдатна адпачніце ў вясёлай кампаніі.


РАК. Кіпучая энергія дапаможа дамагчыся поспеху ў рабоце. Планы могуць змяніцца з-за раптоўнай камандзіроўкі, але яна будзе спрыяць развіццю партнёрскіх адносін. Для новага вітка духоўнага развіцця неабходна бязлітасна пазбаўляцца ўсяго, што стварае ў вашым жыцці блытаніну. У сераду прыйдзе інфармацыя, якая цікавіць вас. У суботу візіт да сваякоў акажа дабратворны ўплыў. У нядзелю варта прагуляцца ў адзіноце і паразважаць.


ЛЕЎ. Непажадана строіць грандыёзныя планы, многае пагражае раптоўна памяняцца. Верагодна, будзеце вымушаны вырашаць адначасова самыя разнастайныя дзелавыя праблемы. Магчыма, прыйдзецца выконваць ролю пасрэдніка па просьбе сяброў або блізкіх. Зрэшты, вы здолееце хутка справіцца з мноствам пытанняў, асабліва ў панядзелак і суботу. Але варта пазбягаць авантурных гісторый, на некаторыя прапановы лепш адказаць адмовай. У выхадныя знайдзіце час для забаў, паездак або візіту да сваякоў.


ДЗЕВА. Вам неабходна засяродзіцца і згрупавацца перад рашучым і паспяховым скачком уверх па кар'ернай лесвіцы. Праўда, прыйдзецца забыцца пра сумневы і сантыменты. Усім не дагодзіш. Працаваць давядзецца больш, затое пяройдзіце на больш высокую фінансавую прыступку. У сераду ёсць небяспека па наіўнасці трапіцца ў па-майстэрску расстаўленыя сеткі ў асабістым жыцці. У пятніцу неабходна захоўваць цвярозасць розуму, а любы эмацыянальны зрыў тоіць у сабе небяспечныя наступствы. У суботу змякчацца нават самыя вострыя крызісныя сітуацыі, з многіх праблем удасца знайсці выхад.


ШАЛІ. Тыдзень спрыяе цікавым знаёмствам, захапляльным адкрыццям і плённаму супрацоўніцтву. У панядзелак вам могуць перашкодзіць нечаканыя абставіны, але ўжо ў аўторак усё пойдзе як трэба. З аўторка па пятніцу будзеце на рэдкасць прыемным суразмоўцам. Старэйшыя сваякі могуць аказацца крыніцай вельмі каштоўных парад. Праявіце сваю лаяльнасць у адносінах да начальства, і яно не замарудзіць адзначыць вас. У выхадныя чакацца прыемная паездка.


СКАРПІЁН. Сканцэнтруйцеся на разборы ўласных жаданняў. Зразумелі, чаго хочаце ў дадзены момант больш за ўсё? Пачынайце працаваць у адпаведным кірунку. І ў вас усё атрымаецца. Асабліва калі будзе натхняць каханне. Поспех магчымы па ўсіх франтах, галоўнае — нічога не баяцца і верыць у сябе. Вас чакае буйны прыбытак або прапанова заняць кіраўнічую пасаду, што дазволіць стаць забяспечаным.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень даволі дынамічны і напружаны, прыйдзецца разбірацца з неадкладнымі справамі, магчымая празмерная загружанасць на рабоце. У сярэдзіне тыдня да ўсяго вас яшчэ могуць атакаваць праблемы з мінулага, без рашэння якіх не будзе прасоўвання наперад. Спатрэбяцца тытанічныя намаганні, каб прарвацца. Затое ў канцы тыдня наступіць час адпачынку і прымірэння.


КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні дамагчыся поспеху зможаце толькі з дапамогай асабістых арганізатарскіх уменняў і новых ідэй. Не чакайце, што хтосьці іншы вырашыць вашы праблемы. Верагодныя камандзіроўкі. Яны будуць спрыяць паляпшэнню матэрыяльнага становішча. Паспрабуйце не адкладаць сямейныя справы на потым, пагаворыце па душах з другой палоўкай: у асабістай сферы наспелі праблемы, якія не варта ігнараваць.


РЫБЫ. На рабоце чакаюцца перамены. Прычын для панікі няма, але можна задумацца над павышэннем уласнай кваліфікацыі. Калі-небудзь абавязкова спатрэбіцца, хоць магчыма і не зараз жа. Паспрабуйце ўсё вельмі старанна абдумаць, перш чым прамаўляць ключавыя словы. Поспех любых перагавораў залежыць выключна ад выразнасці вашай аргументацыі. А вось з паездкамі і з наладжваннем партнёрскіх адносін вам проста пашанцуе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.