Вы тут

Інтэрнэт як пагроза клімату. Карысныя экапарады ад zvizazda.by


На думку грамадства, кліматычныя змены ў першую чаргу звязаныя з завадскімі выкідамі. Але ёсць і іншыя крыніцы забруджвання, якія аказваюць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Напрыклад, хутка растучы сектар ІТ. Цяпер на сектар лічбавых тэхналогій прыпадае 4 % глабальных выкідаў парніковых газаў – больш, чым на ўсю грамадзянскую авіяцыю. Гэтая лічба можа вырасці да 8 % да 2025 года і абагнаць выкіды аўтатранспарту.


Чаму так адбываецца?

Калі мы карыстаемся пошукам у інтэрнэце, дасылаем карцінку, запісваем галасавое паведамленне, то эксплуатуем серверы, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі. Яны спажываюць электраэнергію і працуюць пастаянна, а яшчэ патрабуюць астуджэння ад перагрэву. Напрыклад, кампанія Google у некаторых дата-цэнтрах выкарыстоўвае марскую ваду для ахалоджвання абсталявання.

Паводле даных The Shift Project, стрымінгавыя відэа складаюць 60 % сусветнага інтэрнэт-трафіку, што дае 300 млн тон CO2 на год (прыкладна 1 % сусветных выкідаў). Гэта звязана са спажываннем электраэнергіі для сілкавання прылад (смартфонаў, планшэтаў, камп'ютараў) і захоўваннем відэа на серверах. Напрыклад, захоўванне 10 гадзін HD-відэа супастаўна з захоўваннем усіх артыкулаў на англійскай мове ў Вікіпедыі ў тэкставым фармаце.

Што можа зрабіць кожны з нас:

  • Па магчымасці выкарыстоўвайце Wi-Fi замест 3G/4G. Спажыванне электраэнергіі сеткай Wi-Fi ў шэсць разоў ніжэйшае за 3G/4G.
  • Аптымізуйце сацыяльныя сеткі – адключыце аўтаматычнае прайграванне відэа пры праглядзе стужкі Facebook або Twitter.
  • Адключыце аўтаматычную сінхранізацыю фота і відэа ў iCloud.
  • Пазбаўцеся ад лішніх рассылак і апавяшчэнняў.
  • Выдаліце непатрэбныя акаунты на сайтах.
  • Карыстайцеся закладкамі для захавання карысных старонак, каб хутка перайсці на іх.
  • Памяншайце якасць відэа, калі глядзіце онлайн. Напрыклад, на Youtubе можна паставіць па змаўчанні 360p падчас прайгравання.
  • Спампуйце музыку, якую хочаце слухаць рэгулярна. Або ўсталюйце наладу «прайграванне толькі пры падключэнні да Wi-Fi», калі перажываеце, што для спампоўвання не будзе хапаць памяці прылады.
  • Не слухайце музыку на Youtubе ў фонавым рэжыме, бо гэта прайграванне відэа. Карыстайцеся праграмамі для аўдыё.
  • І канешне варта па магчымасці скараціць час сваёй прысутнасці ў інтэрнэце.

Друкуецца ў часопісе «Родная прырода»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.