Вы тут

Сенатар Ала Смаляк прыняла звароты жыхароў Гомельшчыны


Ідэі патрыятычнага выхавання і просьбы разабрацца ў камунальных праблемах: сенатар Ала Смаляк прыняла звароты жыхароў Гомельшчыны. На прамую тэлефонную лінію да яе звярнуліся шэсць грамадзян.


Магчымасцю задаць пытанне члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыне Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Але Смаляк скарысталіся жыхары розных раёнаў і абласнога цэнтра.

Так, пенсіянер з Калінкавічаў агучыў некалькі прапановаў, якія датычацца патрыятычнага выхавання. Ён лічыць, што неабходна вярнуць правадное радыё, эфір якога штодня пачынаўся і заканчваўся нацыянальным гімнам. Таксама, на думку жыхара райцэнтра, важна ўвесці ва ўстановах адукацыі гадзіну прагляду фільмаў патрыятычнай накіраванасці, асаблівы акцэнт — на стужках пра падзеі ваенных гадоў.

Жыхарка Гомеля звярнулася да сенатара з просьбай дапамагчы аднавіць падачу газу ў кватэры пасля рамонту газаправода. 
— З пачатку кастрычніка на лініі праводзіліся работы, у сувязі з чым была спыненая падача газу ў кватэры. Пасля завяршэння рамонту газ у кватэры вярнулі, аднак па адным «стаяку» падача не аднавілася, — паскардзілася гамяльчанка. Па сваім звароце жанчына адразу атрымала тлумачэнні, — спецыялісты не змаглі трапіць у кватэру на першым паверсе і ўключыць падачу газу. Сенатар узяла пытанне на асаблівы кантроль.

Жыхар гарадскога пасёлка Парычы Светлагорскага раёна звярнуўся з пытаннем афармлення тэхнічнага пашпарта на дом. Мужчына распавёў, што без дакумента не можа падключыць электраацяпленне. Па яго словах, запыт у адпаведную службу ён падаў у сярэдзіне верасня, аплаціў усе працэдуры, аднак атрымаў адказ: тэрмін вырашэння пытання — да сярэдзіны снежня. 

— Але на вуліцы становіцца ўсё больш халодна, ацяпленне дома ўжо неабходна цяпер, — папрасіў зразумець сітуацыю вясковец. Парламентарый запэўніла, што дэталёва вывучыць агучанае пытанне.
Таксама на прамую тэлефонную лінію да сенатра паступілі пытанні аб прынцыпах размеркавання ваўчараў Чырвонага Крыжа асобам, якія пацярпелі ад COVID-19. Ала Смаляк па ўсіх пытаннях грамадзян дала грунтоўныя адказы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.