Вы тут

Што вядома пра пажар на заводзе па вытворчасці ўзрыўчаткі пад Разанню


Пажар адбыўся раніцай 22 кастрычніка ў Разанскай вобласці ў цэху кампаніі «Разрад», якая вырабляе узрыўчатку. Паводле апошніх звестках, загінулі 17 чалавек. ТАСС сабраў асноўнае, што вядома пра здарэнне.


Што адбылося

Інфармацыя аб здарэнні ў пасёлку Лясное Шылаўскага раёна паступіла ў МНС у 08:22.

Першапачаткова ў цэху «па невядомых прычынах» адбыўся выбух, заявіў часова выконваючы абавязкі кіраўніка МНС Расіі Аляксандр Чупрыян. Пасля гэтага пачаўся пажар. Агонь атрымалася лакалізаваць на плошчы 160 кв. м, цяпер ён патушаны.

Будынак цэха, па інфармацыі крыніцы ТАСС, цалкам разбураны — захаваліся толькі адзінкавыя канструкцыі. Пры гэтым ратавальнікі знайшлі ў будынку яшчэ некалькі тон салетры, якую разводзяць вадой, каб выключыць верагоднасць яшчэ аднаго выбуху.

У рэгіянальным упраўленні Расспажыўнагляду паведамілі, што не зарэгістравалі перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у раёне надзвычайнага здарэння.

Афіцыйна прычыны пажару пакуль не называліся. Крыніца ТАСС у экстраных службах заявіла, што інцыдэнт адбыўся з-за парушэння тэхналагічнага працэсу. Пазней ён удакладніў, што прычынай надзвычайнага здарэння магло стаць замыканне ў канвеернай стужцы.

Загінулыя і пацярпелыя

​​​​​У цэху ў момант здарэння знаходзіліся 17 чалавек, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Шылаўскага раёна, дзе размешчанае прадпрыемства, Уладзімір Луканцоў.

Паводле апошняй інфармацыі, усе 17 загінулі. Целы 16 з іх выявілі на месцы здарэння, яшчэ адзін памёр у бальніцы.
Усе загінулыя, як паведамілі ва ўрадзе рэгіёну, былі мясцовымі жыхарамі. Апазнаць іх пакуль не ўдалося.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.