Вы тут

Пры пажары кватэры ў Пінску работнікі МНС выратавалі мужчыну


У Пінску пры пажары ў кватэры работнікі МНС выратавалі мужчыну, паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.


Інфармацыя аб пажары ў кватэры чатырохпавярховага жылога дома паступіла выратавальнікам 22 кастрычніка ў 18.08. Да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС, якія выявілі моцнае задымленне. «Наша аддзяленне паднялася на паверх па аўталесвіцы. На балконе ўбачылі мужчыну, спрабавалі выратаваць яго, але ён усяляк адмаўляўся спускацца ўніз. У гэты час у кватэру ў складзе звяна газадымаахоўнай службы ўвайшлі калегі, якія вывелі гаспадара на вуліцу», — распавёў начальнік змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каленчук.

Непрацуючы гаспадар кватэры 1971 года нараджэння быў шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў мэблю, балконную раму, пасцельныя прыналежнасці, апынуліся закураны сцены і столь у аднапакаёвай кватэры. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?