Вы тут

У Магілёўскай вобласці сёння прайшоў маштабны суботнік


Падчас яго ў Магілёве было высаджана болей чым 2000 дрэў. З раніцы асабліва шматлюдна было на аб’екце № 1 — будаўнічай пляцоўцы Фізкультурна-аздараўленчым комплексе (ФАК) па вуліцы Фаціна. Асноўныя работы па ўзвядзенні пабудоў скончаны, засталося навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі. Прадстаўнікі абласной вертыкалі на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам саджалі тут дрэвы.


—Дзень цудоўны, настрой таксама. Сёння шмат людзей выйшла на суботнік, каб зрабіць добраўпарадкаванне тэрыторый. Шмат хто працуе менавіта на ФАКе. Комплекс пабудаваны пры падтрымцы Прэзідэнта. Будаўніцтва яго пачалося летась, а сёлета да 7 лістапада мы яго ўжо здадзім. Будзем рыхтаваць тут будучых чэмпіёнаў па боксе, плаванні, іншым відам спорту. Акрамя гэтага, тут ёсць усе магчымасці падтрымліваць здаровы лад жыцця насельніцтву. Гэта лепшы спосаб абароны ад кавіду, ад якога сёння пакутуе ўвесь свет.

Сярод задзейнічаных у пасадцы дрэў можна было ўбачыць прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзь, дэпутатаў.

— Менавіта з такіх невялічкіх спраў і пачынаецца любоў да свайго горада, — адзначыла старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык. — Сёння людзі працуюць не толькі на буйных аб’ектах, але і ў сваіх дворыках. Нас у добрых справах падтрымліваюць органы самакіравання, нашы старасты, вулічкомы, звычайныя актывісты, члены маладзёжнага парламента, Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі.Стала добрай традыцыяй рабіць разам дзіцячыя пляцоўкі, добраўпарадкаваць месцы адпачынку. Мы разам робім сваю краіну больш прыгожай і ўтульнай. І дзяцей выхоўваем у такім духу.

У Магілёве месцам для прыкладання сіл стала таксама вуліца Ленінская, дзе ў пасадцы дрэў прымаў удзел старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

У горадзе высаджана шмат дрэў. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства «Магілеўзелянбуд» Петр Аляксейчыкаў, гэта ў асноўным саджанцы таполя пірамідальнага, сасны, вярбы, клёна, рабіны, ліпы. Толькі ў раёне ФАКа высаджана 200 дрэў і 450 кустоў. Парадак наводзілі ў райцэнтрах вобласці і маленькіх населеных пунктах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.