Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта выйграла ў зборнай Брэсцкай вобласці ў матчы аматарскага турніру


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла зборную Брэсцкай вобласці ў стартавым матчы XV Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.


Сёння на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» прэзідэнцкая каманда выйграла з лікам 7:3. У першым перыядзе гульня ішла практычна без прыпынкаў. Часцей атакавалі гаспадары лёду. Зрэшты, каманда Брэсцкай вобласці ў даўгу не заставалася, і брамнік Сяргей Шабанаў таксама ўступаў у гульню, выбавіўшы сваю дружыну. Аднак на 12-й хвіліне матчу неаднаразовы чэмпіён Беларусі быў бяссільны пасля кідка Аляксандра Караткевіча.

Прапусціўшы шайбу, каманда Прэзідэнта працягвала атакаваць і зраўняла лік яшчэ да перапынку. На 13-й хвіліне Дзяніс Курдзека эфектным кідком прымусіў капітуляваць Вадзіма Бойка, які да гэтага моманту дзейнічаў беспамылкова і не раз выратоўваў берасцейцаў.

У другім перыядзе каманды захавалі хуткасці і малюнак гульні, абменьваючыся небяспечнымі нападамі на вароты адзін аднаго. На 27-й хвіліне матчу каманда кіраўніка дзяржавы выйшла наперад. Дзмітрый Юдзін знайшоў перадачай Яўгена Курыліна, якому ўдаліся сольны праход і дакладны кідок. Дружына Брэсцкай вобласці зраўняла лік сіламі Аляксея Дробыша на 29-й хвіліне.

Бліжэй да канца другой трэці паядынку колькасць нападаў гаспадароў лёду ўвасобілася ў закінутыя шайбы. На 38-й хвіліне Дзяніс Курдзека вывеў каманду кіраўніка дзяржавы наперад, аформіўшы галявы дубль. Затым Арцём Антоненка замацаваў перавагу.

Заключную трэць матча каманда Брэсцкай вобласці пачала актыўна, спрабуючы адыграцца. Аднак 45-й хвіліне намаганні партнёраў завяршыў голам Арцём Каркоцкі, а крыху больш чым праз хвіліну гульні эфектную шайбу закінуў Андрэй Міхалёў, якому дапамагалі Яраслаў Чупрыс і Аляксандр Лукашэнка.

Каманда Брэсцкай вобласці да экватара трэцяга перыяду змагла правесці шэраг вострых нападаў. Адна з іх стала галявой. Пасля далёкага кідка вызначыўся Мікалай Васюковіч.

Каманда Прэзідэнта адказала прыгожым голам у выкананні Алегу Антоненка, які ўсталяваў канчатковы лік матчу. У заключныя хвіліны гаспадары лёду ўзялі шайбу пад свой кантроль і давялі справу да перамогі.

Лепшымі гульцамі сённяшняй сустрэчы прызнаны Вадзім Бойка (Брэсцкая вобласць) і Дзяніс Курдзека (каманда Прэзідэнта).

Наступны паядынак лядовая дружына кіраўніка дзяржавы правядзе 27 лістапада супраць каманды Мінскай вобласці на лёдзе «Алімпік-парку».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».