Вы тут

Памерла народная артыстка РСФСР Таццяна Бестаева


Народная артыстка РСФСР Таццяна Бестаева, якая выканала ролі ў савецкіх фільмах «Цені забытых продкаў», «Матрос з «Каметы» і «Сем старых і адна дзяўчына», сёння памерла, паведаміла ТАСС кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета Таццяна Горына.


«Таццяна Бестаева памерла сёння раніцай пасля працяглай хваробы», — сказала суразмоўца агенцтва.

Артыстка нарадзілася 13 чэрвеня 1937 году. У 1961 годзе скончыла УДІК. З 1961 года працавала ў Тэатры ім. Массавета. У 1976 годзе атрымала званне заслужанай артысткі РСФСР, у 1990 годзе — народнай артысткі РСФСР. Была ўзнагароджана ордэнам Дружбы, з’яўлялася лаўрэатам прэміі «Тэатральная вясна» за ролю Капы ў спектаклі «Удовін параход».

У ліку яе найбольш вядомых кінапрац — роля Палагны ў фільме «Цені забытых продкаў» (1964), а таксама ролі ў такіх карцінах, як «Матрос з «Каметы» (1958), «Чалавек ідзе за сонцам» (1961), «Сем старых і адна дзяўчына» (1968), «Дні хірурга Мішкіна» (1976) і інш.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».