Вы тут

У кінатэатры «Піянер» Мінска бясплатна пакажуць фільмы італьянскіх рэжысёраў


У кінатэатры «Піянер» з 25 па 28 кастрычніка адбудуцца бясплатныя паказы італьянскіх фільмаў на мове арыгінала з субтытрамі, паведамілі «Минск-Новости» ў сетцы кінатэатраў «КіноМінска».


Мерапрыемствы прымеркаваныя да Тыдня італьянскай мовы, якая праводзіцца ва ўсім свеце з кастрычніка 2001 года. У беларускай сталіцы арганізатарамі акцыі выступілі Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Пасольствам Швейцарыі ў Мінску. Сваёй мэтай яны называюць знаёмства публікі з традыцыямі, мовай і культурай Італіі.

На працягу чатырох дзён мінчанам прадставяць некалькі мастацкіх фільмаў. Квіткі можна будзе папярэдне атрымаць у касе кінатэатра.

Прэв’ю: kinopoisk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».