Вы тут

П’яны пешаход трапіў пад колы аўто на вул. Свярдлова г. Мінска


ДТЗ з удзелам нецвярозага пешахода здарылася днём 24 кастрычніка на вул. Свярдлова ў Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.


Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Ford рухаўся ў напрамку вул. Маякоўскага. Каля 12.40 паблізу дома № 32 на вул. Свярдлова ён збіў мужчыну, які пераходзіў дарогу ў неналежным для гэтага месцы. Пешаход быў п’яны. У выніку ДТЗ ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў медустанову.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Ленінскага раёна і следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?