Вы тут

Лукашэнка перакананы, што пад вопытным кіраўніцтвам Мірзіёева Узбекістан прадоўжыць дынамічнае развіццё


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з перавыбраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Пераканаўчая перамога наглядна дэманструе ваш высокі аўтарытэт, уяўляе сабой красамоўнае і бясспрэчнае сведчанне вялікага даверу выбаршчыкаў. Народ цалкам пацвердзіў прыхільнасць да ўзятага курсу на пабудову моцнай, незалежнай, сучаснай дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад вопытным кіраўніцтвам Шаўката Мірзіёева Узбекістан прадоўжыць дынамічнае развіццё, умацаванне эканамічнага патэнцыялу і пазіцый на міжнароднай арэне.

«Спадзяюся, што ў хуткім часе ў нас будзе магчымасць у ходзе асабістай сустрэчы абмеркаваць бягучыя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Узбекістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў на карысць Радзімы.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».