Вы тут

Тыдзень развіцця і новых мэт


У спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем актуальныя навіны.


Героі тыдня. Беларускія баксёры выступілі на чэмпіянаце Еўропы да 18 гадоў. Трое спартсменаў сталі прызёрамі турніру. Мацвей Давыдаў (вагавая катэгорыя 63 кг) заваяваў сярэбраны медаль. Бронзавымі прызёрамі сталі Андрэй Масалаў (86 кг) і Мікіта Нагорны (92 кг).

Каманда тыдня. Жаночая нацыянальная зборная па хакеі на траве выступіла ў кваліфікацыі Кубка свету. Гэта першы ў гісторыі ўдзел беларускай каманды непасрэдна ў кваліфікацыі Кубка свету. У турніры ўдзельнічалі тры каманды з чэмпіянату Еўропы вышэйшага дывізіёна — Ірландыя, Італія і Шатландыя, пяць найлепшых камандаў з чэмпіянату Еўропы другога дывізіёна — Беларусь, Польшча, Уэльс, Францыя і Расія. Сістэма розыгрышу кваліфікацыйнага тура — стыкавыя мачты. Першую гульню беларускі правялі супраць расійскай каманды і выйгралі яе з вынікам 7:1. Затым беларуская каманда сустрэлася з камандай Ірландыі, якой уступіла з вынікам 2:3. Пройгрышам для беларускай каманды скончыўся матч з Шатландыяй — 1:2.

Цытата тыдня. «Наша супрацоўніцтва ўжо доўжыцца некаторы час і з падпісаннем гэтага дакумента падымецца на якасна новы ўзровень. Асноўная мэта — правядзенне пры дапамозе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба мерапрыемстваў, якія дазволяць нам рэалізаваць галоўныя мэты, што стаяць перад рухам Specіal Olympіcs. Перш за ўсё гэта сацыяльная рэабілітацыя дзяцей з асаблівасцямі развіцця, прывіццё ім навыкаў здаровага спосабу жыцця і фарміраванне спартыўных навыкаў. Акрамя таго, гэта развіццё розных праграм пад эгідай Specіal Olympіcs: валанцёрскай, медыцынскай, бацькоўскай і вялікай колькасці іншых праграм спецыяльнага Алімпійскага руху ў нашай краіне», — адзначыла Ларыса Таболіна, выканаўчы дырэкатар ГА «Беларускі камітэт «Спэшыал Алімпікс». Днямі грамадскае аб'яднанне і Прэзідэнцкі спартыўны клуб падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Беларускі камітэт «Спешыал Алімпікс» праводзіць шырокамаштабную работу па сацыяльнай рэабілітацыі асоб з асаблівасцямі інтэлекту праз заняткі спортам. Штогод аб'яднаннем праводзяцца рэгіянальныя і рэспубліканскія спаборніцтвы. Арганізоўваюцца спартыўныя трэніроўкі і адборачныя спаборніцтвы з мэтай падрыхтоўкі зборнай Рэспублікі Беларусь да еўрапейскіх і міжнародных спецыяльных Алімпійскіх гульняў.

Пазіцыі тыдня. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На мінулым тыдні найлепшая беларуская тэнісістка выйграла толькі адзін матч на турніры ў Маскве і страціла 365 рэйтынгавых ачкоў. Цяпер у яе 6750 балаў. Вікторыя Азаранка апусцілася на адну пазіцыю і заняла 27-е месца (2201 бал). Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 86-м радку (850), Вольга Гаварцова займае 134-е месца (567). У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 46-е месца (1253 ачкі), у Ягора Герасімава 105-я пазіцыя (744). На гэтым тыдні абодва беларускія тэнісісты выступаюць на турніры катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу.

Няўдача тыдня. Хакеісты мінскага «Дынама» ўступілі «Амуру» ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Матч у Хабараўску скончыўся з вынікам 0:3.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».