Вы тут

У Мінску грузавік урэзаўся ў стаялы на прыпынку тралейбус


На Партызанскім праспекце адбылося ДТЗ, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота:  УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Сёння каля 12.50 34-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля «Мэрсэдэс» рухаўся па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Радыяльнай у напрамку вуліцы Жылуновіча ў першай паласе. Ён сутыкнуўся з тралейбусам, які стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Кіроўца тралейбуса дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна. Усталёўваюцца абставіны і прычыны таго, што адбылося.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі. Кіроўца павінен пазбягаць неабдуманых манеўраў і рухацца з такой хуткасцю, якая дазволіць своечасова забяспечыць назіранне за дарогай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».