Вы тут

Спектакль РТБД «Шлюб з ветрам» атрымаў узнагароду на фестывалі «Балтыйскі дом» у Санкт-Пецярбургу


Пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Шлюб з ветрам» атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на ХХХІ Міжнародным тэатральным РТБД у Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў РТБД.


Фота: rtbd.by

«Дзякуй гледачам за сардэчны прыём і водзывы. Дзякуем таксама крытыкам за высокую ацэнку і, вядома ж, усяму калектыву спектакля за прыгожае і дастойнае выступленне», — расказалі ва ўстанове культуры.

Пастаноўка «Шлюб з ветрам» — гісторыя аднаго беларускага вяселля, пранізаная нацыянальнымі традыцыямі, на фоне якіх разыгрываецца глыбокая псіхалагічная драма. Паводле арыгінальнай задумы аўтараў — рэжысёра Яўгена Карняга і кампазітара Кацярыны Аверкавай — жанр спектакля вызначаны як «песня ў адной дзеі». У пастаноўцы фактычна адсутнічаюць дыялогі, і таму асноўным сродкам выяўлення выступаюць музыка і песні. Мастацкае афармленне спектакля выканала неаднаразовы лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.

У праграме фестывалю «Балтыйскі дом» прынялі ўдзел 18 спектакляў з Беларусі, Расіі, Італіі і Літвы. Узнагароджанне прайшло ў анлайн-фармаце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?