Вы тут

Беларускія школьнікі ў гэтым годзе заваявалі на міжнародных алімпіядах 80 медалёў


Беларускія школьнікі ў гэтым годзе заваявалі на міжнародных алімпіядах 80 медалёў, паведаміла сёння журналістам кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава, перадае БелТА.


«Алімпіядны рух у краіне з’яўляецца адным са складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. У Беларусі праводзіцца рэспубліканская алімпіяда па 18 навучальных прадметах. Штогод у ёй ад 1-га да 4-га заключнага этапу прымаюць удзел больш за 600 тыс. вучняў. Якаснае правядзенне гэтага рэспубліканскага мерапрыемства, таксама правільны адбор нашых вучняў для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах дазваляюць дабіцца высокіх рэзультатаў і на міжнародным узроўні. Пачынаючы з мінулага года, улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, міжнародныя алімпіяды праводзяцца ў анлайн-рэжыме. Нягледзячы на гэта, вучні нашай краіны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, на якія мы атрымліваем запрашэнне. Так, у 2021 годзе прыняў удзел у міжнародных алімпіядах 91 прадстаўнік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны, з якіх 80 чалавек узнагароджаны медалямі. У тым ліку 9 — залатымі, 29 — сярэбранымі і 42 вучні — бронзавымі медалямі», — расказала Анжэла Кудаярава.

Паводле яе слоў, на працягу многіх гадоў беларускія школьнікі прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па фізіцы, хіміі, матэматыцы, астраноміі, біялогіі, геаграфіі і іншых. Так, у бліжэйшы час навучэнцы Беларусі будуць удзельнічаць у першай міжнароднай алімпіядзе па фізіцы імя Ахмада аль-Фергані ва Узбекістане.

«На міжнародным узроўні Беларусь адзначана як краіна, якая ўдзяляе вялікую ўвагу адукацыйнаму ўзроўню навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У 2022 годзе ў нашай стране будзе праходзіць міжнародная алімпіяда па фізіцы. Яе правядзенне будзе садзейнічаць павышэнню іміджу нашай краіны на міжнародным узроўні, а таксама папулярызацыі беларускай сістэмы адукацыі», — адзначыла кансультант упраўлення.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».