Вы тут

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах


Івацэвічы, Скідзель, Горкі, Касцюковічы, Слаўгарад, Зэльва і Карэлічы сёлета будуць азяленены на 40 %, а да 2025-га ўсе райцэнтры і абласныя гарады Беларусі таксама набудуць такі паказчык. Да канца года ў краіне таксама павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў і рэкультываваць не менш як 160 міні-палігонаў. Гэтыя і іншыя планы і вынікі па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі агучылі спецыялісты Мінпрыроды і ЖКГ.


Саджаць, даглядаць, знішчаць

Пра азеляненне тэрыторый і рэгуляванне распаўсюджвання колькасці інвазійных раслін (баршчэўніка і сумніка канадскага) расказаў Мікалай СВІДЗІНСКІ, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці — начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды:

— У межах мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі у гарадах і вёсках пасаджана больш за 222 тысячы дрэў і звыш 181 тысячы кустоў. А 17 верасня сёлета ў Лошыцкім парку з удзелам кіраўніка Мінпрыроды Андрэя Худыка з'явіўся трохмільённы саджанец. Гэтае дрэва прысвяцілі трылогіі Года малой радзімы (2018—2020 гг.) і Году народнага адзінства (2021 г.).

У Барысаве да гэтай даты з'явілася алея Адзінства, у Жодзіне і Старых Дарогах — скверы Народнага адзінства, у Лагойску — алея Абаронцаў Айчыны. Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў у межах новай святочнай даты пасадзіў бярозавую алею ўздоўж аўтадарогі вёскі Валодзькі Уздзенскага раёна, расказала Юлія МЯЦЕЖ, начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, нетраў, біяразнастайнасці і асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

83 % райцэнтраў і абласных гарадоў краіны ўжо азяленены, згодна з нарматывамі, на 40 %. Насельніцтва актыўна адгукаецца на ўдзел у мерапрыемствах па азеляненні, закладваюцца паркі, алеі, скверы. За апошнія тры гады высаджана каля трох мільёнаў дрэў. Аднак наступны паліў і догляд саджанцаў, у тым ліку з боку арганізацый, якія павінны адказваць за ўтрыманне гэтых тэрыторый, пакуль «кульгае».

Плошча баршчэўніка Сасноўскага, хоць пакрысе і памяншаецца, аднак дагэтуль гэты «драпежнік» займае 4345 гектараў. Мікалай Свідзінскі заклікаў людзей дапамагаць спецыялістам і змагацца рыдлёўкай з няпрошаным госцем хоць бы на ўласных участках.

Час сумніка — прыгожай, але небяспечнай жоўтай расліны, якую раней высаджвалі для аздаблення тэрыторый, — жнівень і верасень. Цяпер ён шырока распаўсюдзіўся, найперш у Гродзенскай і Мінскай абласцях. Нашмат менш яго на Віцебшчыне. «Нашай фаўне ён пастаянна наносіць шкоду, таму з ім таксама трэба змагацца», — адзначае спецыяліст.

Устанавіць сметніцу і агароджу, знесці дом і калодзеж

Пытанне навядзення парадку на зямлі комплекснае і ўключае ў сябе дзейнасць па добраўпарадкаванні, азеляненні, утрыманні і падтрыманні тэрыторый у чысціні, заўважыла Кацярына НЯСЦЮК, кансультант упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Мінпрыроды

— Урад штогод зацвярджае план па навядзенні парадку на зямлі, які ўтрымлівае звыш 70 мерапрыемстваў. Яны скіраваны на добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторый населеных пунктаў, сельскагаспадарчых аб'ектаў, зямлі ўздоўж аўтамабільных і чыгуначных трас, месцаў пахавання, адпачынку, ляснога фонду, садаводчых таварыстваў, гаражных кааператываў і іншых. Сёлета пераглядаюцца крытэрыі па навядзенні парадку на зямлі і пералік мерапрыемстваў, які дапоўніцца комплексным уладкаваннем водных аб'ектаў, веласіпедных стаянак і парковак, рамонтам нецэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, ліквідацыяй закінутых калодзежаў.

У сельскай мясцовасці ўладкавана больш за 4000 прыдомавых тэрыторый, куды ўключаны спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Устаноўлена ці адрамантавана больш як 2,5 тысячы кантэйнерных пляцовак для збору адходаў, а таксама 16 000 кантэйнераў, 6700 з якіх — для раздзельнага збору. Ліквідавана 2400 пустых і старых дамоў. Устаноўлена і адрамантвана агароджа на 400 фермах жывёлагадоўлі, 102 машынных дварах і 99 іншых сельскагаспадарчых аб'ектах. Знесена 80 неэксплуатуемых сельскагаспадарчых збудаванняў. У севазварот уцягнута больш за 18 гектараў вызваленых зямель. Праведзены ліквідацыйны тампанаж 144 невыкарыстоўваемых артэзіянскіх свідравін, рэкультывавана 122 адпрацаваныя унутрыгаспадарчыя кар'еры, удакладніла Кацярына Нясцюк.

Шкода наваколлю — тры мільёны рублёў

Сёлетняя задача па закрыцці ўсіх міні-палігонаў краіны — вялікі аб'ём работ, які патрабуе шмат намаганняў. Мясцовым органам улады сумесна з арганізацыямі ЖКГ неабходна перагледзець схему абыходжання з камунальнымі адходамі таксама да канца года, удакладніла Кацярына Нясцюк:

— У межах кантролю за навядзеннем парадку на зямлі Мінпрыроды правяло больш за 21 тысячу кантрольных мерапрыемстваў і выявіла 37 тысяч парушэнняў. 1949 вінаватых у парушэнні парадку на зямлі асоб прыцягнута да адміністрацыйный адказнасці на суму 798,9 тысячы рублёў. Устаноўлена 545 фактаў нанясення шкоды наваколлю, прад'яўлена прэтэнзій на пакрыццё гэтай шкоды амаль на тры мільёны рублёў.

Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца праблемы неналежнага санітарнага ўтрымання тэрыторый, несвоечасвовага вывазу смецця і яго несанкцыянаванага складзіравання (10 700 звалак). Да адказнасці за гэта прыцягнутыя 468 асоб на суму 223 тысячы рублёў. 92 % такіх стыхійных звалак ужо ліквідаваны.

Афарбоўка і паркоўка

У межах месячніка па санітарнай ачыстцы і добраўпраадкаванні Мінска наводзяць парадак у сталічных дварах і камунальнікі. Яны займаюцца прыборкай тэрыторый, падвалаў і гарышчаў, вывазам лістоты, рамонтам дваравых праездаў. Запланаваны рамонт каля дзвюх тысяч адзінак гульнявага і спартыўнага абсталявання, малых архітэктурных формаў, каля 116 лесвіц, афарбоўка і рамонт 825 кантэйнераў для смецця.

 

— За першае паўгоддзе ў дварах сталіцы высаджана 8280 дрэў і 25 378 кустоў. У межах месячніка запланавана пасадка яшчэ 2318 дрэў і 7842 кустоў, — расказала Вольга ЯГОРАВА, начальнік аддзела па добраўпарадкаванні, санітарным ўтрыманні жыллёвага фонду Мінскай гарадской гаспадаркі. — Насельніцтва актыўна ўдзельнічае ў акцыі «Зялёны двор разам!». 1682 дрэвы і 4428 кустоў высаджана за паўгода сёлета разам з жыхарамі.

Запланаваны таксама шэраг акцый. Сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі мяркуецца праверыць правілы паркоўкі аўто ў дварах, а з «Фаўнай горада» — утрыманне дамашніх жывёлін. Адбудуцца і акцыі па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Уся інфармацыя аб арганізуемых суботніках размяшчаецца на сайтах жыллёва-камунальных службаў і інфармацыйных шыльдах каля пад'ездаў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.