Вы тут

Малыш дачакаецца цяпла


Жыхарка вёскі Пархімовічы Кіраўскага раёна Людміла Гузарэвіч паўтара месяца падкормлівае бусла, які не змог паляцець у вырай, а знайшоў сабе прыстанішча за вясковай ваколіцай.


— Спачатку птушка пасвілася на меліярацыйным канале, а з наступленнем халадоў пайшла да нашага паселішча, — кажа Людміла Міхайлаўна, якая працуе асемянатарам на мясцовым сельгаспрадпрыемстве. — Тройчы на дзень я прыношу ёй ежу — курыныя шыйкі, рыбу — салаку, кільку. Здаецца, буслу падабаецца гэты пажыўны рацыён.

Ніхто дакладна не ведае, якая бяда здарылася з птушкай. Вясковы ветурач, які здаля аглядзеў небараку, мяркуе, што птушка не набрала вагі, да таго ж у яе траўма адной нагі. Людміла Гузарэвіч першай звярнула ўвагу на самотную птушку і ўзяла яе пад сваю «сацыяльную» апеку, дала мянушку Малыш. А яшчэ Людміла Міхайлаўна датэлефанавалася да раённага аддзела аховы прыроды, і ёй далі надзею, што Малыша возьме на ўтрыманне Магілёўскі заасад.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».