Вы тут

Раённая інклюзіўная акцыя «Дарогаю дабра» стартуе 1 лістапада ў Асіповічах


Раённая інклюзіўная акцыя «Дарогаю дабра» пройдзе з 1 лістапада па 3 снежня ў Асіповічах. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.


«Акцыя ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, у ліку якіх — інклюзіўны дыстанцыйны конкурс відэаролікаў „У адзінстве наша сіла“, фотавыстава „Свет асаблівых людзей“, а таксама серыя майстар-класаў па лепцы з гліны і выстава керамікі, — адзначылі ў абласным метадычным цэнтры. — Да ўдзелу ў іх запрашаюцца людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Арганізатары нацэлены пашырыць іх сацыяльнае ўзаемадзеянне, уцягнуць у стварэнне новых культурных праектаў і спрыяць развіццю іх творчага патэнцыялу».

Конкурсныя відэаролікі зможа ўбачыць кожны ахвотны. Яны будуць дэманстравацца 3 снежня падчас узнагароджання пераможцаў і адкрыцця ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу Асіповічаў выставы «Свет асаблівых людзей». Арганізатарам экспазіцыі выступіў народны фотаклуб «Раніца». На здымках будуць адлюстраваныя асаблівыя людзі, якія прынялі ўдзел у тэматычнай фотасесіі.

На працягу ўсяго перыяду правядзення акцыі адбудзецца серыя майстар-класаў па лепцы з гліны «Дакрануцца да прыгожага». Творчыя заняткі будуць арганізаваны штотыдзень па чацвяргах на базе раённага цэнтра народных рамёстваў. Вырабленыя ў гэты перыяд працы ўвойдуць у склад выніковай выставы «Добрых рук тварэнне», якая адкрыецца 2 снежня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».