Вы тут

Лепшы дэкларант працуе ў «Белмытсэрвісе»


Віталь Цівунчык перамог у рэспубліканскім конкурсе «Дэкларант-2021». Днямі былі падведзены вынікі III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні і іншых спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне. Перамогу з вялікім адрывам па колькасці балаў атрымаў Віталь Цівунчык, вядучы спецыяліст па мытным дэклараванні аддзела мытнага дэкларавання транспартна-лагістычнага цэнтра «Мінск-Белмытсэрвіс» Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс», паведамілі на прадпрыемстве.


Што ўяўляў сабой конкурс? Выпрабаванні праводзіліся па дзвюх намінацыях. У першай змагаліся спецыялісты па мытным дэклараванні ад арганізацый з рэестра мытных прадстаўнікоў, які вядзе Дзяржаўны мытны камітэт. Другая — уключала спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне.

Трэба сказаць, што адмысловы конкурс штогод праводзіцца дзеля ўдасканалення мытных адносін, павышэння прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні, удасканалення кваліфікацыйных патрабаванняў да спецыялістаў па мытным дэклараванні і іншых спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаным ажыццяўляць мытнае дэклараванне, а таксама папулярызацыі прафесіі дэкларанта і фарміраванне каманды для ўдзелу ў міжнародных конкурсах у дзяржавах-членах ЕАЭС.

Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу прафмайстэрства выступае Рэспубліканскі саюз удзельнікаў мытных адносін. Конкурс праводзіўся пры садзейнічанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў, грамадска-кансультатыўных саветаў пры Дзяржаўным мытным камітэце і пры мытнях у рэгіёнах.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.