Вы тут

Жыхар Полацка пасля сваркі з жонкай забраў $7 тыс. сямейных зберажэнняў і стаў ахвярай крадзяжу


Жыхар Полацку пасля сваркі з жонкай вынес з дому ўсе назапашаныя грошы, а пазней яго абрабавалі, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


У мінулыя выхадныя 21-гадовы палачанін пасля сваркі з жонкай вывез з дому асабістыя рэчы і назапашаныя зберажэнні ў памеры $7 тыс. Малады чалавек вырашыў забыцца пра канфлікт у забаўляльных установах Полацка. Усю ноч ён гуляў на шырокую нагу, дэманстраваў навакольным пачак долараў, частаваў дарагім алкаголем. Каля $1 тыс. полацкі «алігарх» патраціў на чаявыя.

Пад раніцу застолле працягнулася ў загараднай сядзібе. Пасля чарговай дозы выпітага алкаголю мужчына заснуў проста на канапе ў холе. Сітуацыяй паспяшаўся скарыстацца мужчына, які праходзіў міма. У спячага з кішэні курткі зламыснік першапачаткова выкраў некалькі соценных купюр у замежнай валюце, а праз некаторы час вярнуўся і забраў усё змесціва з партманеткі. Спрытна ўзбагаціўшыся, ён выклікаў таксі і з’ехаў у кампаніі дзвюх жанчын.

Менш за суткі спатрэбілася аператыўнікам, каб аднавіць карціну здарэння і знайсці правапарушальніка. Ім аказаўся раней не судзімы 35-гадовы жыхар Полацка. Больш як $4,5 тыс. праваахоўнікі канфіскавалі і вярнулі пацярпеламу, $750 зламыснік паспеў абмяняць на беларускія рублі, патраціць на спіртное і прадукты харчавання.

Па дадзеным факце следчыя распачалі крымінальную справу.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?