Вы тут

У Оршы вадзіцель збіў 9-гадовага хлопчыка: расследаванне справы завершана


Следчым упраўленнем УСК па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні ў Оршы, у выніку якога пацярпела дзіця. Такая інфармацыя размешчана на сайце Следчага камітэта Беларусі.


Па дадзеных следства, увечары 31 траўня 2021 года 37-гадовы кіроўца рухаўся на аўтамабілі Skoda Oktavia па дваровай тэрыторыі дома 52 па вуліцы Тараса Шаўчэнкі ў Оршы. У перыяд з 18.10 да 18.25 ён учыніў наезд на дзевяцігадовага хлопчыка, які выбег на дарогу. У выніку ДТЗ дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Следчыя дапыталі абвінавачанага, пацярпелага і сведкаў. Устаноўлена, што вадзіцель раней судзімы не быў, да ДТЗ да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў правіл дарожнага руху на працягу года не прыцягваўся. Праведзены следчы эксперымент, падчас якога ўстаноўлена, што вадзіцель меў магчымасць убачыць хлопчыка, які бег па дзіцячай пляцоўцы ў напрамку праезнай часткі дарогі.

Вывучаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы заключэння экспертыз, праведзеных УГКСЭ па Віцебскай вобласці. Судовай хімічнай экспертызай устаноўлена, што вадзіцель у момант ДТЗ быў цвярозы.

Згодна з заключэннем аўтатэхнічнай экспертызы, хуткасць руху аўтамабіля ў момант ДТЗ склала 11,4 км/г. Устаноўлена, што вадзіцель рухаўся на тэхнічна спраўным аўтамабілі і меў магчымасць прадухіліць наезд на дзіця, ужыўшы экстраннае тармажэнне.

Па выніках расследавання 37-гадоваму мужчыне прад’яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Цяпер жыццю і здароўю дзіцяці нічога не пагражае. Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.