Вы тут

Ягор Герасімаў прайграў у 1/16 фіналу турніру ў Санкт-Пецярбургу


Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $863,7 тыс., паведамляе БелТА.


Сёння ў 1/16 фіналу беларус, які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, за паўтары гадзіны прайграў амерыканцу Макензі Макдональду (56) — 5:7, 4:6.

Лепшы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (46) у матчы першага раўнда перамог у дзвюх партыях прадстаўніка Сербіі Ласла Д’еры (52) — 6:3, 6:2. Заўтра ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал Івашка сустрэнецца з шостай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвымэ

На старце парнага разраду Ілья Івашка і казахстанскі тэнісіст Андрэй Бублік сустрэнуцца з казахстанска-манакскім тандэмам Андрэй Голубеў / Х’юга Ніс. Беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх згуляюць з бразільска-брытанскай парай Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.

Спаборніцтвы, якія праходзяць на хардавых кортах піцерскай «Сібур Арэны», завершацца 31 кастрычніка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі.