Вы тут

Алімпійская вёска ў Пекіне адкрыецца 27 студзеня


Адкрыццё Алімпійскай вёскі ў Пекіне запланавана на 27 студзеня. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі віцэ-старшыня аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, намеснік мэра кітайскай сталіцы Чжан Цзяньдун, паведамляе ТАСС.


«Афіцыйнае адкрыццё Алімпійскай вёскі адбудзецца 27 студзеня наступнага года, каб вітаць атлетаў з усяго свету», — сказаў Чжан Цзяньдун. Ён дадаў, што эстафета Алімпійскага агню пачнецца 2 лютага. Алімпійскі агонь гульняў 2022 года быў дастаўлены з Афін у кітайскую сталіцу 20 кастрычніка.

XXIV зімовыя Алімпійскія Гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года, а Паралімпійскія гульні — з 4 па 13 сакавіка. Сталіцу Кітая выбралі месцам правядзення Алімпіяды на сесіі МАК у Куала-Лумпуры 31 ліпеня 2015 года. 

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».