Вы тут

Больш за чвэрць жыхароў Брэсцкай вобласці атрымалі першую дозу вакцыны ад каранавіруса


Больш за чвэрць жыхароў Брэсцкай вобласці атрымалі першую дозу вакцыны ад каранавіруса, паведаміла БелТА загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Карповіч.


У Брэсцкай вобласці першым кампанентам супраць каронавіруса прышчапіліся больш як 354,2 тыс. чалавек (26,7 працэнта жыхароў). Другую дозу атрымалі каля 251 тыс. (19,2 працэнта), гэта значыць яны прайшлі поўны курс вакцынацыі. Найбольш актыўныя жыхары Брэста і Брэсцкага раёна, Пінска і Пінскага раёна, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Камянецкага раёнаў.

«Штодня ў нас прывіваюцца ад 4 тыс. да 10 тыс. чалавек. Для вакцынацыі прапануецца „Спадарожнік V“. Прэпарат „Спадарожнік Лайт“ прызначаецца для моладзі, правядзення рэвакцынацыі. Таксама ён можа выкарыстоўвацца для аднаразовай вакцынацыі тых, хто перахварэў на вірус», — расказала Святлана Карповіч. 

Дарэчы, рэвакцынацыю ў вобласці прайшлі больш за 700 чалавек. «Плануем прывіць ад каронавіруса 2,5 тыс. цяжарных жанчын. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца кітайская вакцына Vero Cell. Пакуль прышчэпку атрымала толькі адна жанчына, таму што гэта вакцына скончылася. Падалі заяўку ў Міністэрства аховы здароўя, у бліжэйшы час атрымаем новую партыю», — адзначыла Святлана Карповіч.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць ў маленькіх населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.