Вы тут

У Мінску павялічваецца доля нараджэння другіх і наступных дзяцей


За апошнія некалькі гадоў у сталіцы назіраецца тэндэнцыя па павелічэнні долі нараджэння другіх, трэціх і наступных дзяцей, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.


Пры гэтым у 2020 годзе ў Мінску нарадзілася 173 двайнят і 2 трайнят. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці ў 2010 г. складаў 26,4 года, а ў 2019 г. — 28,9 года. Сярэдні ўзрост пры нараджэнні другога і наступных дзяцей у жанчын у Мінску складаў у 2010 г. 30,9 года, у 2019 г. — 32,8 года.

Дарэчы, паводле даных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года, у параўнанні з перапісам 2009 года назіраецца тэндэнцыя да росту ўдзельнай вагі сем’яў, якія складаюцца з маці з дзецьмі (з 18,1 працэнта ў 2009 годзе да 22,3 працэнта ў 2019 годзе), шлюбных пар без дзяцей (з 16,3 да 19,7% адпаведна) і зніжэнню ўдзельнай вагі шлюбных пар з дзецьмі (з 38,6 да 31,3% адпаведна).

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.