Вы тут

Галоўны інжынер Дрыбінскага прадпрыемства выкраў запчасткі амаль на Br1 тыс.


Галоўны інжынер Дрыбінскага сельгаспрадпрыемства выкраў запчасткі амаль на Br1 тыс., паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Фота: mogilev.mvd.gov.by

Крадзеж на Дрыбінскім сельгаспрадпрыемстве выявілі аператыўнікі БЭЗ. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 38-гадовы мясцовы жыхар. «Як службовая асоба ён адказваў за тэхнічнае абслугоўванне і своечасовы бягучы рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, — адзначылі ва УУС. — Разам з тым у перыяд падрыхтоўкі да ўборачнай з сакавіка па ліпень ён спісваў новыя запчасткі на падпарадкаваных механізатараў нібыта для арганізацыі рамонту, а па факце ўстанаўліваў іх на асабісты трактар».

У далейшым ён афармляў фіктыўныя дакументы аб устаноўцы запчастак на сельскагаспадарчую тэхніку прадпрыемства. Нанесены ўрон склаў больш як Br969.

Па факце крадзяжу следчымі ўзбуджана крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».