Вы тут

Навагоднія дэкарацыі розных краін свету прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі 29 кастрычніка


Навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак» прадставяць 29 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.


Госці ўбачаць частку найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

«Прыйшоўшы ў наш музей цацак, кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя раскажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгожванняў пачынаючы з сярэдзіны XIX стагоддзя і да нашых дзён. Выстава пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету», — адзначылі арганізатары.

Праект праходзіць сумесна з фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі Айчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх упрыгожванняў. Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрнае інтэрактыўнае каляднае мястэчка.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».