Вы тут

У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі п’яную жанчыну за рулём аўто


У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі нецвярозую жанчыну за рулём аўтамабіля, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


«Напярэдадні ноччу супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска, рухаючыся па вуліцы Гарэцкага, звярнулі ўвагу на аўтамабіль „Форд“. Запрыкмеціўшы экіпаж ДАІ, кіроўца легкавушкі стаў паскарацца. У раёне скрыжавання з вуліцай Шырмы ён быў спынены», — распавялі ў ведамстве.

За рулём знаходзілася 36-гадовая жанчына. Яе фізічны стан выклікаў падазрэнне ў міліцыянтаў, што пазней пацвердзіў вынік медыцынскага агляду — 1.93 праміле алкаголю ў арганізме. Аўтааматар пацвердзіла, што ўжывала спіртныя напоі.

На гэты момант у дачыненні да жанчыны складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ёй пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.

Транспартны сродак парушальніцы змешчаны на ахоўную стаянку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».