Вы тут

Беларускі кардыёлаг — пра вітаміны для сэрца, якія прапануюць у аптэках


Як такіх вітамінаў для сэрца няма, любыя полівітаміны — гэта кампаненты, якія ўплываюць на многія абменныя працэсы ў арганізме. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, прафесар, доктар медыцынскіх навук Андрэй Прыстром, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Гаворачы аб мэтазгоднасці прыёму полівітамінных комплексаў для павышэння імунітэту, прафесар Прыстром заўважыў, што «сёння значнасць полівітамінаў значна менш, чым гэта было 50 гадоў таму».

— Гэтая праблема (дэфіцыту вітамінаў. — Прым. аўт.) у асноўным падымалася па прычыне таго, што ў той час у штодзённым рацыёне чалавека было мала садавіны і агародніны, — растлумачыў А. Прыстром. — І тады дэфіцыт многіх вітамінаў быў вельмі актуальны. Сёння вялікая частка насельніцтва нашай краіны ўжывае дастатковую колькасць свежай садавіны, гародніны, зеляніны — для насычэння арганізма вітамінамі гэтага дастаткова.

Кардыёлаг таксама растлумачыў, каму ўсё ж такі неабходна прымаць полівітаміны: у прыватнасці, цяжарным, моладзі, якая займаецца спортам, і пры інфекцыйных захворваннях.

— Для прафілактыкі сардэчнасасудзістых захворванняў прыём полівітамінаў вялікага значэння не мае, — падкрэсліў А. Прыстром. — У большай ступені станоўчую ролю згуляюць паўнавартасныя аэробныя фізічныя нагрузкі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.