Вы тут

Вышэйшы дзяржсавет Беларусі і Расіі абудзецца 4 лістапада


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з Генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым.


«Мы сустракаемся з вамі напярэдадні вельмі важанай падзеі — 4 лістапада мы правядзём Вышэйшы дзяржсавет (Саюзнай дзяржавы. — „Зв.“) нягледзячы на праблемы, якія вакол, — і са здароўем людзей, і з іх лячэннем. Тым не менш, гэта важны дзяржасавет, паколькі за апошнія паўтара дзесяцігоддзі мы робім рашучы крок у нашай інтэграцыі», — паведаміў кіраўнік краіны.

Ён працытаваў Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта Расіі, што гэтай сустрэчай фактычна здымаюцца амаль усе пытанні ў сферы эканомікі і ствараецца фундамент будучых адносін.

«Як мы будзем нашы адносіны выбудоўваць? Я думаю, паспяхова. Хацелася б, каб гэта быў пэўны, моцны крок», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, многія будуць казаць, што ў час санкцый Расія застаецца для Беларусі адзіным саюзнікам. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што работа над 28 саюзнымі праграмамі, якія лідары дамовіліся падпісаць на Вышэйшым дзяржсавеце, пачалася задоўга да складаных палітычных падзей.

«Сапраўды, мы чарговы раз заўважылі, хто ў нас сябры — хто сапернікі, а хто сапраўдныя ворагі. Мы гэта бачым. І думаю, што кожны дзень будуць адкрывацца новыя факты», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён чарговы раз звярнуўся да праблематыкі нелегальнай міграцыі, адзначыўшы: з ёю палякі на граніцы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў «Леапард». 

«Верагодна, вы здзівіцеся такому. Але як танкамі змагацца супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Яны шукаюць любую падставу, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых межаў, лічы межаў Саюзнай дзяржавы. Мы гэта ўсё бачым і будзем вельмі жорстка рэагаваць. Мы яшчэ пачакаем пэўны час, папярэдзім іх, а потым і нам ёсць што прасунуць бліжэй да межаў... І ў нас, і тым больш і ў Расійскай Федэрацыі», — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.

Па яго словах, дзейнічаць будуць жорстка, нягледзячы ні на якую крытыку. 

«Вось такая нядобрая абстаноўка вакол. І ў сувязі з гэтым жулля, што ў вас, што ў нас дастаткова. І ў гэтым плане, як мне генеральны пракурор дакладвае, у сумеснай барацьбе ніколі не было праблем. Я хачу запэўніць вас: з нашага боку вы ніколі не будзеце мець праблем, як і не мелі іх. Тут нават не мая роля. Генеральны пракурор вырашыць любыя пытанні, звязаныя з крымінальнымі дзеяннямі расіян на тэрыторыі Беларусі, і беларусаў а тэрыторыі Расіі», — падкрэслівае Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны адзначыў, што Ігар Красноў павінен быў адчуць у Беларусі, што прыехаў не да чужых людзей, як бы не стараліся СМІ «забіць клін» паміж дзяржавамі.

«Мы людзі вопытныя. Вы шмат пабачылі ў жыцці ў сувязі са сваёй прафесіяй і верагодна разумееце, што вакол нас адбываецца. Таму нікуды не падзецца ад гэтага палітычнага антуражу. Але хачу яшчэ раз пацвердзіць: вы прыехалі не ў чужую краіну. Вы прыехалі, як да сябе дамоў. З гэтага вы павінны зыходзіць», — сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, улады Беларусі распачалі работу па прызнанні генацыду савецкага народа на тэрыторыі краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандр Лукашэнка папрасіў Ігара Краснова, знайсці час і падключыцца да гэтай дзейнасці.

«Мы на Беларусі не спынімся. Нам ёсць, што паказаць і сказаць да самага Урала. Сталінград, пад Масквой, Ленінград — самы сапраўдны генацыд быў. Яўрэі нам паказалі, як трэба працаваць. І мы павінны ў гэтым кірунку працаваць, каб мярзотнікам паказаць, якую ролю сыграў савецкі народ у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы свае суверэнітэт, бяспеку і правы чалавека», — выказаўся Прэзідэнт.

Ігар Красноў падзякаваў кіраўніку краіны за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ведамстваў.
«Такіх адносін, як з беларускімі калегамі зараз, у расійскай пракуратуры няма ні з адной краінай свету. Штогод з генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь мы звяраем гадзіннікі па міжнародным, рэгіянальным парадку, фарміруем прыярытэтныя кірункі нашай работы ў найбліжэйшы час», — кажа Ігар Красноў.

Агульныя задачы пракуратур рэалізуюцца ў тым ліку ў рамках калегіі пракуратур Беларусі і Расіі. Як паведамляе Ігар Красноў, на пасяджэннях абмяркоўваюцца пытанні абароны бізнесу, супрацьдзення кіберзлачынствам, незаконнаму абароту наркотыкаў.
«Узаемную заклапочанасць выклікаюць спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Расіі і Беларусі з-за межаў шляхам экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак. Дадзеныя выклікі набываюць асаблівую значнасць у сувязі з сітуацыяй у Афганістане. Безумоўна, мы павінны скарэктаваць пытанні бяспекі на ўсёй прасторы СНД», — мяркуе генпракурор Расіі.

Падчас свайго візіту ў Мінск Ігар Красноў таксама сустрэнецца з беларускім калегам Андрэем Шведам, наведае БелАЗ, ускладзе кветкі да манумента Перамогі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.