Вы тут

Персанальную выставу Нікаса Сафронава прадставяць у Віцебску


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі 30 кастрычніка адкрыецца персанальная выстава «Мяняючы рэальнасць» народнага мастака Расіі Нікаса Сафронава. Работы жывапісца будуць прадстаўлены як у класічным выкананні на палотнах, так і з выкарыстаннем сучасных мультымедыйных тэхналогій, паведамілі ў музеі.


Фота: з асабістага сайта Нікаса Сафронава

Мультымедыйныя праекцыі перанясуць наведвальнікаў выставы ў разнастайны, маляўнічы і ўнікальны свет мастака. Бясшвовая праекцыя дазволіць стварыць ілюзію змены прасторы не толькі ў выглядзе лічбавага дэкору, але і як самастойнага апавядальніка. У выставе будуць паказаны працы з яго ўласнага кірунку Dream Vision, які тэхнічна абапіраецца на класічны жывапіс з актыўным выкарыстаннем уяўлення, інтуіцыі, падсвядомасці і неўсвядомленых адчуванняў. Выстава знаёміць гледача з рознымі перыядамі творчасці майстра. Прадстаўлена каля 40 жывапісных і графічных работ, створаных з канца 1990-х гадоў да 2019 года.

«Экспазіцыя задумана такім чынам, што яна не мае ні пачатку, ні канца. Гледачы становяцца ўдзельнікамі бесперапыннага віру карцін, думак і вобразаў мастака. Наведвальнікі глядзяць на палотны жывапісца і бачаць творы без абмежаванняў звыклай рамы карціны. Мастацтва набывае дадатковы аб’ём і іншы ракурс успрымання. Карціны змяняюць адзін аднаго праз прыгожыя і мудрагелістыя мазаікі патэрнаў і ўзораў.

Архітэктурныя пейзажы Нікаса Сафронава заўсёды прасякнуты таямніцай і духам эпохі, якія праглядаюць скрозь каменныя замкі, скляпеністыя столі, лабірынты прыступак, востраканцовыя купалы веж. Працы мастака адрозніваюцца хупавай лёгкасцю, вабнай прасторай і адухоўленасцю. Яны пабудаваны на найтанчэйшых асацыяцыях, у іх пераклікаецца некалькі эпох, дзе аўтар спрабуе адлюстраваць выслізвальную сутнасць сваіх бачанняў і сноў», — распавялі ў краязнаўчым музеі.

Выстава «Мяняючы рэальнасць» працягнецца па 19 снежня.

Нікас Сафронаў — адзін з самых вядомых сучасных жывапісцаў Расіі. Асноўная частка яго работ знаходзіцца ў прыватных зборах і музеях многіх краін свету. Сярод прыхільнікаў творчасці мастака вядомыя акцёры, музыканты, рэжысёры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».