Вы тут

Вадзіцелі фур падалі фальшывыя дакументы для прыярытэтнага перасячэння мяжы. Ім пагражае да 2 гадоў абмежавання волі


Чарговы факт прад’яўлення фальшывых дакументаў для прыярытэтнага перасячэння мяжы выявілі ў пункце пропуску «Брузгі» на мяжы з Польшчай, узбуджана крымінальная справа, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.


Вадзіцель вялікагруза ў названым пункце пропуску прад’явіў аператару электроннай чаргі таварасуправаджальныя дакументы на дастаўку амінакіслот — яны з’яўляюцца адным з тавараў, для якіх вызначаны першачарговы парадак афармлення. Аднак пры праходжанні мытнага кантролю непасрэдна ў пункце пропуску вадзіцель прад’явіў рэальныя дакументы, згодна з якімі транспартны сродак рухаўся без грузу.

Аналагічныя парушэнні выяўлены і пры пастаноўцы ў электронную чаргу перад пунктам пропуску «Каменны Лог». Кіроўцы — грамадзяне Беларусі, РФ і Літвы. Усяго з пачатку 2021 г. па такіх фактах на падставе ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь узбуджаны 13 крымінальных спраў. Санкцыі артыкула прадугледжваюць у тым ліку абмежаванне волі на тэрмін да 2 год.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.