Вы тут

Знаўцы з БДУ згуляюць у дабрачыннай гульні тэлеклуба «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі


Іх выступленне прымеркавана да 100-годдзя БДУ і накіравана на падтрымку выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната Магілёўскай вобласці. Трансляцыя тэлевізійнай версіі адбудзецца напярэдадні юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 29 кастрычніка на АНТ. Пачатак у 22.55.


Супраць гульцоў тэлеклуба будзе змагацца каманда БДУ ў складзе намесніка начальніка Студэнцкага гарадка Яўгеніі Кашлей, старшага выкладчыка факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Дзмітрыя Штукатара, магістранта эканамічнага факультэта Івана Мурзіна, трэцякурсніцы факультэта міжнародных адносін Ганны Бяляевай і адзінаццацікласніка Ліцэя БДУ Івана Катчанкі. Капітан каманды — прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці Міхаіл Чарапеннікаў. У эфіры знаўцаў падтрымае першы прарэктар БДУ Дзмітрый Мядзведзеў.

Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта была сфарміравана па выніках чатырох адборачных універсітэцкіх турніраў Чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях «БДУ-100!». Праходзіў ён з лютага па верасень гэтага года. Усе этапы былі тэматычна звязаны з гісторыяй і сучаснасцю БДУ. Удзел у адборачных гульнях узялі 34 зборныя з ліку студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота дадзена прэс-службай БДУ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.