Вы тут

Час вызначаць найлепшых


Канал «Беларусь 3» пакажа тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў VІ Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».


Фота з адкрытых крыніц

Сёлета з 18 верасня пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама праходзіць творчае спаборніцтва, у якім бяруць удзел больш як 30 спектакляў, прадстаўленых 20 прафесійнымі тэатральнымі ўстановамі з 10 гарадоў нашай краіны. Конкурс ладзіцца па чатырох секцыях: выбіраюць найлепшыя актуальныя пастаноўкі «Тэатра драмы», «Тэатра лялек», «Музычнага тэатра» і сярод «Спектакляў для дзяцей і юнацтва». У якасці выканаўчай дырэкцыі праекта выступае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Сярод намінантаў са сталіцы сёлета былі, напрыклад, пастаноўкі Вялікага тэатра оперы і балета «Фауст», «Ганна Карэніна», «Вілісы. Фатум»; ад Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музыкальнага тэатра былі заяўлены балет «Тытанік», музычная камедыя «Труфальдзіна з Бергама», балет-казка «Пеця і воўк»; тут жа і «Крэйцарава саната» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага; спектакль «Сірожа» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і іншыя. Калі ж гаварыць пра геаграфію рэгіянальных тэатраў, то змагаліся за званне найлепшых і такія калектывы як Мінскі абласны драматычны тэатр са спектаклем «Не пакідай мяне»; Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з пастаноўкамі «Бальніца на краі свету», «Ваўкалак»; Гомельскі абласны драматычны тэатр з «Вішнёвым садам»; Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы са спектаклем «Алеся»... Усіх не пералічыш, але галоўнае, што гэта дае выбар аўдыторыі, каб кожны мог прычыніцца да беларускага тэатральнага мастацтва.

А 28 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшоў фінальны этап конкурсу — падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Наведала Купалаўскі тэатр у гэты дзень і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі. Убачыць урачыстую цырымонію і прадстаўнікоў любімых тэатральных калектываў тэлеаўдыторыя зможа ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала — 31 кастрычніка ў 14.30.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.