Вы тут

Зменены парадак накіравання чыноўнікаў у службовыя камандзіроўкі за мяжу


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 кастрычніка падпісаў Указ № 420, які прадугледжвае карэкціроўку Указа № 274 ад 13 чэрвеня 2005 года «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакумент удасканальвае парадак накіравання работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у замежныя камандзіроўкі, у тым ліку з улікам работы па пераразмеркаванню паўнамоцтваў паміж органамі ўлады.

Указам удакладняюцца прынцыпы, якімі павінны кіравацца службовыя асобы пры прыняцці рашэнняў аб камандзіраванні. У прыватнасці, у разуменне рэзультатыўнасці службовых камандзіровак за мяжу ўключаецца дасягненне вынікаў па нарошчванню і дыверсіфікацыі экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.

Таксама Указам выключаецца неабходнасць узгаднення з Прэзідэнтам рашэнняў аб камандзіраванні намеснікаў Прэм’ер-міністра, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і намеснікаў іншых асоб, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Дакументам прадугледжана, што Савет Міністраў будзе штогод аналізаваць эфектыўнасць камандзіровак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, падпарадкаваных Ураду.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.