Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пераконваць сапернікаў і ператвараць іх у саюзнікаў — вось галоўная задача тыдня. Пры гэтым паспрабуйце, каб паміж вамі і навакольнымі не засталося недаказанасцяў і крыўд, усе адносіны лепш высвятляць адкрыта. У другой палове тыдня для развіцця вашай справы спатрэбяцца пэўныя фінансавыя рэсурсы. У выхадныя магчымы памылкі, няўзгодненасць і зусім непрадказальны паварот падзей у асабістым жыцці.


ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна зазірнуць у сябе і падумаць, што выклікала збянтэжанасць, чаму ў вашым досыць стройным жыццёвым распарадку з'явіліся элементы хаатычнасці. Выбар часта бывае складаным, таму, перш чым дзейнічаць, усё добра абдумайце. На рабоце вас чакае прызнанне, павага і разуменне. Аднак планку пры гэтым давядзецца трымаць высока. І не забывайце, што блізкія таксама маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ўзрасце ваш творчы патэнцыял, і, што вельмі дарэчы, вы можаце атрымаць шматабяцальную дзелавую прапанову. І гэта рэальны шанц на вялікі прыбытак. Так што праяўляйце ініцыятыву і крэатыў. У асабістым жыцці, як кажуць зоркі, прамы шлях — зусім неабавязкова лепшы, таму разгледзьце ўсе варыянты, і атрымаеце жаданае. Хутка адчуеце бясхмарнае шчасце.


РАК. На гэтым тыдні пажадана не аслабляць увагі, бо могуць адбыцца важныя і цікавыя падзеі. Прапусціць іх было б неразумна і крыўдна. Ні ў якім разе не лянуйцеся, менавіта цяпер можаце паказаць сябе з лепшага боку. Улічвайце інтарэсы калег, памятайце, што перацягванне коўдры на сябе можа толькі ўскладніць адносіны ў калектыве. У сераду вашы канструктыўныя прапановы будуць па заслугах ацэнены начальствам. У нядзелю лепш не паддавацца ўплыву спакус.


ЛЕЎ. У панядзелак пажадана не пачынаць новыя справы, старт будзе складаны. Тыдзень насычаны падзеямі, актыўны ў сферы, звязанай з прафесійнай дзейнасцю. Пажадана са сваімі праблемамі спраўляцца ўласнымі сіламі і не ўлазіць у даўгі. На рабоце ёсць небяспека ілюзій і зорнай хваробы. Так што не будзьце ласыя на ліслівасць, не ўсыпляйце сябе дыфірамбамі навакольных. Вашы дасягненні патрабуюць пацвярджэння практыкай, і гэтая магчымасць вам прадставіцца.


ДЗЕВА. Вы ў цэнтры ўвагі, поўныя сіл і энергіі. Аднак справы чамусьці складаюцца не лепшым чынам. Не імкніцеся выправіць сітуацыю, якая склалася, а паспрабуйце атрымаць карысны ўрок і чакайце змен. Задуманае атрымаецца ўвасобіць у жыццё, калі вы ператворыце сваё абурэнне ў дзелавую актыўнасць. Няўдачы — вынік спроб выйсці на новы ўзровень жыцця, гэта нармальна і азначае, што вы паступова рухаецеся ў патрэбным напрамку. Проста не чакайце ўсяго і адразу.


ШАЛІ. Пачатак тыдня спрыяльны для паездак і сустрэч з сябрамі. Нічога не плануйце, жывіце па вольным графіку. У аўторак парадуюць добрыя навіны. У чацвер можа адбыцца падзея, якая кардынальна зменіць ваша асабістае жыццё. У выхадныя не слухайце дарадцаў, якія адгаворваюць ад таго адпачынку, які вы абралі. Планы абяцаюць быць аптымальнымі.


СКАРПІЁН. Выявіўшы мудрасць і стрыманасць, вы паспяхова ўладзіце справы і атрымаеце значны прыбытак. Ваша матэрыяльнае становішча стабільнае і больш не непакоіць вас. Варта паддацца эмоцыям, калі гаворка пра каханне. Няхай моцныя пачуцці прымусяць пайсці на рызыку — вы атрымаеце значна больш. Выхадныя — выдатны час для прагулак на прыродзе і спатканняў з каханым.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень асабліва добры для творчасці ў любой яе праявах. Вы зможаце значна змяніць свет вакол, калі захочаце гэтым займацца. Найбольш практычнае прымяненне дадзенага таленту, мабыць, знойдуць тыя, хто зоймецца рамонтам жылля. У чацвер пажадана зменшыць да мінімуму нагрузку на рабоце і пачаць планаваць выхадныя. Арганізуйце шумную вечарынку ці камерную сустрэчу з сябрамі.


КАЗЯРОГ. Падрыхтуйцеся да насычанага і дастаткова напружанага тыдня. Паспяховы ход спраў будзе залежаць ад вашых практычнай хваткі і здаровага славалюбства. Вам неабходна сканцэнтравацца на самым галоўным і не звяртаць увагу на дробязі. Не губляйце часу на спрэчкі і высвятленне, хто ў калектыве ці ў сям'і лідар. У выхадныя не дазваляйце блізкім павучаць вас. Нядзелю прысвяціце адпачынку, схадзіце ў кіно.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень у асноўным пройдзе роўна і спакойна. Калегі адыграюць важную ролю ў вашай кар'еры. Непажадана нервавацца і раздражняцца па дробязях, тады работа будзе спорыцца і тыдзень стане плённы. Грошы ў вас ёсць, але не спяшайцеся іх распускаць. У аўторак пажадана не прымаць адказных рашэнняў. У канцы тыдня хатнія справы пагражаюць вырашацца залішне эмацыянальна. Дзецям спатрэбіцца дапамога.


РЫБЫ. На гэтым тыдні пажадана пазбягаць імпульсіўнасці і нелагічнасці ў словах і ўчынках. Калі атрымаецца, то атмасфера вакол гарманізуецца. Вы перастанеце нервавацца. На рабоце неабходна старанна правяраць інфармацыю, якая паступае. Пятніца будзе ўдалая для завяршэння старых спраў. Нядзеля спрыяльная для любых кампаній, толькі не сядзіце ў адзіноце.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».