Вы тут

Дзмітрый Мезенцаў: Эканамічная інтэграцыя — на карысць упэўненасці ў заўтрашнім дні


Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі расказаў аб тым, чаго чакаць ад пасяджэння дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.


— Учора Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы вызначыў асаблівую дату — 4 лістапада, калі падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін і нацыянальны лідар Беларусі прапануюць тыя рашэнні, якія на доўгія гады вызначаць іншы ўзровень эканамічнай інтэграцыі пры захаванні незалежнасці і суверэнітэту як Беларусі, так і Расіі, — расказаў ён падчас відэазвароту з нагоды 100-гадовага юбілею БДУ.

Дзяржсакратар падкрэсліў, што ўсе рашэнні бакамі прымаюцца ў інтарэсах і на карысць людзей:

— На карысць нашай упэўненасці ў дні цяперашнім і дні заўтрашнім, на карысць канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік, і дзеля таго, каб ніхто не спрабаваў панукаць беларусамі і расіянамі, — акцэнтуе Дзмітрый Мезенцаў. — Паказваць, як нам жыць, вучыць нас, што трэба рабіць, і тым больш, не дазваляць, каб мы паддаліся на ціск шэрагу заходніх сталіц аб тым, хто для дзіцяці лепшы: маці ці бацька? Ці можа бацька нумар адзін ці нумар два?! 

Ён падкрэсліў: важна памятаць аб тых патрабаваннях, якія сёння фарміруюцца ў Еўропе:

— Мы гэты ведаем, самі памятаем сваю адзіную гісторыю, тых герояў, якія стваралі асаблівыя, гераічныя, яскравыя старонкі для Беларусі і Расіі. І сярод гэтых герояў — прафесары і выкладчыкі, выпускнікі вядомага, яркага і вельмі прафесійнага Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».