Вы тут

Беларускія тэнісісткі выступаюць на Кубку Білі Джын Кінг


Беларускія тэнісісткі выступаюць на Кубку Білі Джын Кінг.


Чаго чакаць ад турніру?

Новы тыдзень абяцае быць вельмі важным і цікавым для тэніснага свету. У Празе стартуе фінальны раўнд Кубка Білі Джын Кінг, новы фармат вядомага Кубка Федэрацыі. За перамогу будуць змагацца 12 каманд, падзеленых на чатыры групы. Сярод іх і беларуская зборная, з якой прапануем пазнаёміцца бліжэй.

Аляксандра Сасновіч правяла вельмі добры месяц напярэдадні Кубка Білі Джын Кінг. На турніры BNP Paribas Open у Індыян-Уэлсе яна абыграла пераможцу US Open 2021 Эму Радукану з вынікам 6:2, 6:4. У наступным крузе Аляксандра сустрэлася з 11-й ракеткай свету, пераможцай двух турніраў Вялікага шлему Сімонай Халеп. І абыграла яе з вынікам 7:5, 6:4. Спыніць Аляксандру змагла толькі Вікторыя Азаранка, якая ў беларускім фінале была мацнейшай (3:6, 4:6).

У Празе Аляксандра будзе першым нумарам каманды. Яна мае вялікі вопыт выступлення ў матчах Кубка Федэрацыі. Таму да адказнага старту гатовая і маральна, і фізічна.

У гэтым сезоне Юлія Гатоўка не стамлялася збіраць тытулы міжнародных турніраў. Літаральна за два тыдні да турніру ў Чэхіі Юлія выйграла міжнародны турнір з прызавым фондам 25 000$, які праходзіў у Казахстане. Гэты тытул стаў трэцім у гэтым сезоне. Прычым, перамагае тэнісістка не толькі ў адзіночным разрадзе. У снежні разам з польскай напарніцай Веранікай Фалькоўскай яны выйгралі міжнародны ITF турнір з прызавым фондам 15 000$.

Змагацца за галоўны трафей – Кубак Білі Джын Кінг у складзе беларускай каманды будзе і Ірына Шымановіч. У жніўні на міжнародным турніры ў Казахстане яна заваявала два тытулы ў пары. У Ірыны таксама ёсць вопыт выступлення за краіну ў камандных спаборніцтвах. Яна была ў складзе беларускай каманды ў Кубку Федэрацыі ў 2014 годзе. Тады ў пары з Ілонай Крэмень яны ў сухую абыгралі партугальскіх саперніц – 6:1, 6:0.

У камандных турнірах многае залежыць ад парных матчаў. У беларускай каманды ёсць добры козыр – моцная пара Веры Лапко і Лідзіі Марозавай. Яны неаднаразова паказвалі, сваё майстэрства менавіта ў парным разрадзе, у тым ліку і на матчах Кубка Федэрацыі.

Добрую згулянасць Веры і Лідзіі адзначала і капітан каманды Таццяна Пучак: «Яны неаднаразова гулялі і ў вырашальных матчах Білі Джын Кінг, і ў асабістых турнірах. На кубку крамля  ім, на жаль, не пашанцавала па сетцы, патрапілі на другіх сеяных, на вельмі добрых хлопцаў. Так бывае, але матч добры адыгралі. Згулянасць у іх адназначна ёсць».

Без лідараў, але з надзеямі

Беларуская каманда магла б быць мацнейшай, калі ў склад каманды былі б ўключаны лідары. Але, не гэтым разам. Арына Сабаленка нядаўна хварэла на каранавірус. Акрамя таго Жаночая тэнісная асацыяцыя і Міжнародная федэрацыя тэніса не прыйшлі да згоды пры абмеркаванні дат правядзення Кубка Білі Джын Кінг і выніковага турніру WTA. Выніковы турнір у Мексіцы пачнецца літаральна праз некалькі дзён пасля заканчэння турніру ў Празе. Арына Сабаленка зрабіла выбар на карысць турніру ў Мексіцы.

У Вікторыі Азаранкі прычыны іншыя. Як растлумачыла капітан каманды Таццяна Пучак у інтэрв’ю праграме «Спорт-кадр», Вікторыя аддала шмат сіл на турніры ў Індыян-Уэлсе і вырашыла неспадзявана скончыць сезон.

Аднак адсутнасць лідараў беларускую каманду не палохае. Па словах Таццяны Пучак, гэта выдатная магчымасць праверыць свае сілы маладым тэнісісткам.

Дарэчы, у Празе не выступяць многія топавыя спартсменкі. На корт не выйдзе Эшлі Барці, Паўла Бадоса, Караліна Плішкава, Петра Квітава.

Сістэма спаборніцтваў

Згодна з новым фарматам турніру, спаборніцтвы будуць праходзіць у адзін час і ў адным месцы – з 1 да 6 лістапада на «O2 Arena». Зборныя паміж сабой будуць гуляць не пяць матчаў, як гэта было раней, а па тры – два адзіночныя і адзін парны. У фінал пройдуць толькі пераможцы адборачных груп.

Растаноўка сіл у групах выглядае наступным чынам:

Група А: Францыя (1-ы нумар пасеву), каманда Федэрацыі тэніса Расіі, Канада.

Група В: Аўстралія (2-і), Беларусь, Бельгія.

Група C: ЗША (3-і), Іспанія, Славакія.

Група D: Чэхія (4-ы), Германія, Швейцарыя.

Групавыя матчы будуць гуляцца з панядзелка да чацвярга, паўфіналы – у пятніцу, фінал – у суботу.

У панядзелак 1 лістапада каманда Беларусі сустрэнецца з камандай Бельгіі. А на чацвер, 4 лістапада запланаваная сустрэча з аўстралійскімі саперніцамі.

Валерыя Сцяцко

Фота Беларуская федэрацыя тэніса

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.