Вы тут

Ад рарытэтаў да сучасных «кальмараў»: што прапануе «Музей ёлачных цацак»?


Адмысловы навагодні выставачны праект адкрыўся ў Нацыянальным гістарычным музеі. Экспазіцыя з’яўляецца часткай найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. У трох залах увазе наведвальнікаў прадстаўлены навагоднія цацкі і дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі.


Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя раскажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў ды іншых упрыгожванняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх святаў такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя.

Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.

Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.

Раман КЛЮЧЫН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.