Вы тут

Дзе вучаць вырабляць аўтарскія цукеркі


Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж працуе толькі з пачатку сёлетняга вучэбнага года. Аднак ахвотных вучыцца тут па некаторых спецыяльнасцях больш, чым у прэстыжных універсітэтах краіны: конкурс два з паловай чалавекі на месца. Попыт на выпускнікоў перавышае прапанову ў чатыры разы. У гэтай установе адукацыі рэалізоўваюць пілотны праект «Інклюзіўны касір», дзякуючы якому людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць атрымаць запатрабаваную кваліфікацыю і ўладкавацца на працу ў адзін з самых буйных у Беларусі гандлёвых рытэйлераў.


Аб'яднанне на карысць

Новая навучальная створана не з нуля, яна атрымала новы статус, працягваючы найлепшыя традыцыі дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя і індустрыяльна-педагагічнага каледжа.

Паводле слоў дырэктара ўстановы адукацыі дэпутата Віцебскага абласнога Савета Руслана Вінакурава, у абедзвюх установах рыхтавалі прадстаўнікоў або аднолькавых, або блізкіх прафесій сферы гандлю і паслуг.

Сёння агульная колькасць навучэнцаў перавышае тысячу чалавек. Іх вучаць прыкладна дзвесце выкладчыкаў.

Аптымізацыя дазволіць акумуліраваць і больш прадумана расходаваць бюджэтныя сродкі. А якасць навучання, і без таго высокая, будзе павышацца, адпавядаць патрэбам рынку працы.

У хлопцаў і дзяўчат не адбылося ніякіх пагаршэнняў з-за змены статусу і назвы навучальнай установы. Тут можна атрымаць прафесіі пекара, афіцыянта, бармена, кандытара, кухара, кантралёра-касіра, прадаўца... І нават дзве адначасова. Не кажучы пра тое, што навыкі кухара і кандытара карысна атрымаць для жыцця.

Такія спецыялісты лёгка знаходзяць працу як на радзіме, так і за яе межамі. Трэнд часу — развіццё сферы харчавання. Яго не змяніла нават пандэмія COVІD-19 і звязаныя з ёй абмежаванні. У Віцебскі індустрыяльны каледж прыязджаюць вучыцца і жыхары прыгранічных расійскіх рэгіёнаў. Дарэчы, выпускнікі — кандытары, кухары і іншыя маладыя спецыялісты — маюць магчымасць выбіраць для працаўладкавання найбольш аптымальныя варыянты з мноства тых, дзе іх чакаюць.

Практыка ў класе

У навучальнай установе ёсць рэсурсны цэнтр з добрай сталовай і стыльнай кавярняй. Там гатуюць і падаюць стравы навучэнцы. Гэта — практычныя заняткі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, што, дарэчы, станоўча адлюстроўваецца на кошце. А каля крамы на колах у двары каледжа выстройваюцца чэргі па гарачыя піражкі і іншую смакату. Нядаўна адкрылася яшчэ адна крама, там акцэнт зроблены на натуральныя інгрэдыенты.

У каледжы працэс навучання максімальна практыка-арыентаваны, падкрэсліла намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Марына Уласевіч.

У кавярню каледжа з задавальненнем ходзяць гараджане і прыезджыя. Адна з цікавостак — гарбата тут падаграваецца ў чайніку свечкай. Дызайн і мэбля прадуманы і зроблены рукамі выкладчыкаў і навучэнцаў. Для абслугоўвання заказалі адмысловае праграмнае забеспячэнне: юныя афіцыянты падыходзяць да столікаў з планшэтамі. Штучны інтэлект кантралюе, колькі і чаго заказалі, якая страва самая папулярная, ці ёсць дэфіцыт, ці хапае вытворчых інгрэдыентаў.

У кавярні і на кухні адпрацоўваюць тэарэтычныя веды на практыцы навучэнцы каля дзесяці навучальных устаноў вобласці. Вопытам дзеляцца метадам «роўны роўнаму».

Вазок — не перашкода

Аўтара гэтых радкоў зацікавіла магчымасць навучыцца рабіць цукеркі. Аказваецца, усе ахвотныя могуць за грошы наведваць майстар-класы. За пару дзён навучаць размаўляць з шакаладам на «ты».

Раней кулінарыць вучылі людзей з інваліднасцю, цяпер яны могуць тут атрымаць прафесію. Адзін з рэалізатараў праекта — Віцебская аб'яднаная арганізацыя «Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў».

Урокі пачаліся ў канцы лета. Працягласць навучання — менш чым палова года. На заняткі і дадому, калі трэба, могуць прывозіць на спецыяльным транспарце. Гэта было прадумана падчас падрыхтоўкі праекта, які ажыццяўляецца пры фінансавым удзеле адной з нямецкіх дабрачынных арганізацый.

У памяшканні для заняткаў ёсць копія месца працы будучага выпускніка ў гандлёвым цэнтры. Сюды прыязджаюць вучыцца не толькі з Віцебшчыны, але і з Міншчыны.

Карэспандэнт пагутарыў з будучымі касірамі. Казалі, што вучыцца вельмі цікава, выкладчыкі да іх ставяцца як да блізкіх.

Напрацаваны вопыт будзе пераймацца ў іншых абласцях Беларусі. Зацікаўленасць выказваюць і буйныя гандлёвыя карпарацыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».