Вы тут

Анатоль Ісачанка: Прыёмы і метады розныя, вынік — адзін


Віцэ-спікер Савета Рэспублікі правёў прамую лінію. Гэтую форму зносін з людзьмі парламентарый лічыць эфектыўным і зручным спосабам камунікацыі грамадзян з прадстаўнікамі ўлады. Такое меркаванне ён выказаў у гутарцы з журналістамі пасля правядзення прамой тэлефоннай лініі, якую ён правёў сёння, 2 лістапада. 


Віцэ-спікер звярнуў увагу на эфектыўнасць правядзення прамых ліній, якія зарэкамендавалі сябе як зручны і хуткі для грамадзян і юрыдычных асоб спосаб звароту ў дзяржаўныя органы.

— Мы працягваем стасункі з людзьмі па розных пытаннях. Прыёмы і метады розныя — гэта прамая тэлефонная лінія, асабістыя прыёмы грамадзян на месцах, адзіныя дні прыёму сенатарамі ў рэгіёнах, выязныя прыёмы, стрымы ў сацыяльных сетках — усе гэтыя формы зарэкамендавалі сябе добра, — лічыць Анатоль Ісачанка. — Што датычыцца такой формы стасункаў як прамая тэлефонная лінія, на мой погляд, гэта найбольш хуткі спосаб камунікацыі з нашым насельніцтвам. Па-першае, людзі могуць дазваніцца з розных рэгіёнаў, прыязджаць для гэтага не абавязкова. Па-другое, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, гэта мінімізуе колькасць кантактаў і рызыку заражэння. Акрамя таго, дазваляе прыняць больш людзей.

Паводле яго слоў, традыцыйна за час, адведзены на правядзенне прамой лініі, атрымліваецца дазваніцца 25-35 заяўнікам, а спроб датэлефанавацца фіксуецца значна больш.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі звярнуў увагу на тое, што сістэма работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якая створана ў Рэспубліцы Беларусь, носіць комплексны характар. У яе ўцягнутыя ўсе органы дзяржаўнай улады: дэпутаты мясцовых Саветаў, парламентарыі, Савет Міністраў ды іншыя зацікаўленыя. 

— І гэта дае свой станоўчы эфект, — перакананы Анатоль Ісачанка. — Самае галоўнае, на мой погляд, што мы ўсе разам працуем на адзін вынік: каб як мага больш людзей, што звярнуліся да нас, атрымалі станоўнае вырашэнне таго ці іншага пытання. 
Ён таксама адзначыў, што звароты, якія трапляюць у дзяржаўныя органы, знаходзяцца на дбайным кантролі.

Што датычыцца сённяшняй прамой лініі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыў, што агучаныя пытанні закранаюць шырокі спектр тэм: ад асабістых праблем да прапаноў па ўнясенні змяненняў у заканадаўства.

— Тэмы традыцыйныя, пачынаючы ад вырашэння зямельных пытанняў і функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі да больш глабальных пытанняў, калі людзі выходзяць з заканадаўчымі ініцыятывамі, — рэзюмаваў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Вольга АНУФРЫЕВА, фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.