Вы тут

Што прачытаем у «Полымі» у 2022 годзе?


Пра гэта нам расказалі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», якое з’яўляецца выдаўцом старэйшага літаратурна-мастацкага часопіса краіны. Дарэчы, у 2022 годзе часопісу спаўняецца 100 гадоў. 


«Палымянцы» абяцаюць надрукаваць невядомыя дагэтуль вершы Канстанцыі Буйло, прысвечаныя народнаму песняру Беларусі Янку Купалу. Чытач адкрые для сябе і старонкі заканчэння раман акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне». 

З новых твораў прозы ў часопісе будуць змешчаны аповесці і апавяданні Георгія Марчука, Уладзіміра Гаўрыловіча, Віктара Гардзея, Алеся Бадака, Віктара Праўдзіна, Людмілы Рублеўскай, Раісы Баравіковай, Васіля Ткачова, Алены Брава, Адама Глобуса, Уладзіміра Мажылоўскага, Яўгена Хвалея, Ганада Чарказяна, Наталлі Дземідовіч. 

Аматары паэзіі сустрэнуцца з вершамі Міколы Маляўкі, Віктара Гардзея, Міколы Мятліцкага, Генадзя Пашкова, Міхася Пазнякова, Міхася Башлакова, Уладзіміра Мазго, Людмілы Кебіч, Алеся Казекі, Міколы Шабовіча, Соф’і Шах. Па традыцыі будуць надрукаваны і пераклады сучаснай паэзіі і прозы аўтараў з далёкага і блізкага замежжа. 

Адметнасць выдання — раздзелы літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, архіўныя публікацыі. Свае артыкулы аддалі ў рэдакцыю ці спланавалі прынесці ў «Полымя» у 2022 годзе дасведячаныя вучоныя, літаратуразнаўцы — Івчан Саверчанка, Мікола Мікуліч, Яўген Гарадніцкі, Ігар Шаладонаў, Валерый Максімовіч, Уладзімір Кароткі, Алесь Бельскі, Іван Штэйнер, Васіль Старчонак, Любоў Ляўшун, Уладзімір Чарота. 

Анансіруе «Полымя» і публікацыю дзённікавых запісаў аўтара «Старажытнай Беларусі» легендарнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча. Будуць змешчаны і лісты дачкі Адама бабарэкі Алесі Бабарэкі да краязнаўца Сяргея Чыгрына, а таксама — «Запіскі этнографа» Сяргея Сахарава. Несумненна, цікавасць чытачоў павінна выклікаць і ліставанне мастака, паэта, настаўніка Юльяна Сергіевіча з дзеячамі беларускай культуры. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.