Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў два важныя дакументы, датычныя да медыцыны


Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб выдзяленні Міністэрству аховы здароўя дадатковых сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у суме 140 млн рублёў. Сродкі будуць накіраваны на набыццё вакцын супраць COVІD-19, а таксама лекавых прэпаратаў, у тым ліку проціпухлінных, процітуберкулёзных, сардэчных і іншых.


Фота: БелТА

Гэта дасць магчымасць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планавай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, уключаючы вакцыны.

Таксама Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі ў 2021—2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVІD-19 на плошчах ААТ «БелВітуніфарм». Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ «БелВітуніфарм» вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці далейшага развіцця біятэхналагічнага кластара.

Распрацоўка айчыннай вакцыны вядзецца падведамнымі Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук арганізацыямі. Цяпер падрыхтавана серыя прататыпнага варыянта вакцыны.

Указам прадугледжваецца вызваленне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта.


Каментарый у тэму

Выдзяленне140 млн рублёў з рэзервовага фонду Прэзідэнта стала вельмі сур'ёзнай дапамогай сістэме аховы здароўя ў няпросты час, заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, перадае БелТА.

«Безумоўна, гэта вельмі сур'ёзная дапамога з боку кіраўніка дзяржавы. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці за ўвагу, якая аказваецца сістэме аховы здароўя ў гэты цяжкі час», — сказаў Барыс Андрасюк.

Паводле яго слоў, планы цэнтралізаванай закупкі складзены. Частка сродкаў пойдзе на закупку вакцыны супраць СОVІD-19, частка — на закупку прэпаратаў для барацьбы з ковідам, частка — на іншыя прэпараты, у тым ліку для лячэння анкалагічных пацыентаў.

Што датычыцца вакцыны, намеснік міністра аховы здароўя адзначыў: «Закупляецца, паводле маіх звестак, каля 1 млн доз замежнай вакцыны, паўмільёна доз прыходзяць у якасці бязвыплатнай дапамогі». Акрамя таго, будзе закуплена 250 тысяч доз расійскай вакцыны. «Гэта значыць, мы забяспечым вакцынацыяй 60 працэнтаў насельніцтва, безумоўна. Гэты той мінімум, які абароніць насельніцтва краіны ад распаўсюджвання пандэміі», — сказаў Барыс Андрасюк.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.