Вы тут

Наша мяса і «малочку » ацанілі ў Алматы


Аграрны форум «Казахстан — Беларусь» прайшоў у сталіцы гэтага Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна.


Непасрэдна сам форум праходзіць падчас правядзення нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны ў рамках 23-й Цэнтральна-Азіяцкай Міжнароднай выставы «Харчовая прамысловасць» — FoodExpo Qazaqstan, якая праходзіць у горадзе Алматы з 3 па 5 лістапада.

У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 11 беларускіх прадпрыемстваў, прадстаўленых у нацыянальнай экспазіцыі, сярод якіх вытворцы мясной прадукцыі Гродзенскі, Глыбоцкі і Магілёўскі мясакамбінаты, вядучыя малочныя брэнды краіны, сярод якіх «Бабушкина крынка», «Малочны гасцінец» і іншыя сыраробныя і малочныя камбінаты. У форуме таксама прынялі ўдзел кампаніі, якія спецыяльна прыехалі з Беларусі: Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук, Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук, «БелВітуніфарм», «Мілкавіта», «Навагрудскія дары» і Ашмянскі сыраробны завод. 

«Аграрны форум вельмі актуальны, і не толькі для Беларусі, але і для Казахстана: асартымент беларускай прадукцыі, якая пастаўляецца ў гэтую краіну, пастаянна пашыраецца, таму нам важна сустракацца з гандлёвымі агентамі, з людзьмі, якія папулярызуюць нашу прадукцыю на гэтым шырокім рынку», — сказаў падчас мерапрыемства першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло. 

На форуме абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін у аграпрамысловай сферы і вытворчасці гатовай прадукцыі. Таксама была ўзнята тэма сыравіннай базы для сельскай гаспадаркі Казахстана і Беларусі; магчымасці інавацыйных механізмаў фінансавання АПК і сектара вытворчасці гатовай прадукцы, інструменты падтрымкі экспарту прадукцыі, патрабаванні гандлёвых сетак да пастаўшчыкоў і прыклады паспяховага супрацоўніцтва навукоўцаў і вытворцаў. 

У выніку паспяховай працы на форуме было падпісана некалькі вельмі важных дакументаў паміж кампаніямі дзвюх краін. Напрыклад, быў складзены кантракт паміж Рагачоўскім малочнакансервавым камбінатам і прадпрыемствам «Еўразія ДС» на пастаўку малочных кансерваў. Таксама было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне племянной жывёлагадоўлі паміж Беларускім дзяржаўным аб’яднаннем па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднанне» і кампаніяй «Олжа Агра». Былі падпісаны і іншыя мемарандумы і двухбаковыя дагаворы.

Напярэдадні форуму і выставы FoodExpo Qazaqstan беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з намеснікам акіма горада Алматы Максатам Кікімавым, а таксама з кіраўніцтвам казахскага Нацыянальнага аграрнага даследчага ўніверсітэта, вядучай аграрнай ВНУ ў краіне. Тут было адзначана паспяховая праца казахстанска-беларускага аграінжынернага інавацыйнага цэнтра, створанага пры падтрымцы беларускіх прадпрыемстваў у 2019 годзе. 

Сяргей КУРКАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».