Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні праяўляйце больш актыўнасці і творчай ініцыятывы на рабоце. Забудзьцеся, што такое лянота і стомленасць, працуйце столькі, колькі зможаце. І ваша старанне прынясе плён. У чацвер ёсць магчымасць з лёгкасцю вырашыць праблемы, якія хвалююць. У пятніцу сачыце за сваімі словамі і будзьце асцярожныя пры зносінах з калегамі. У суботу не сядзіце дома, выбірайцеся да сяброў і адпачывайце. Асабліва вас будуць цешыць зносіны з дзецьмі, толькі не варта згаджацца абсалютна на ўсе іх капрызы.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні важна выявіць уменне згладжваць вострыя куты, так можна пазбегнуць ускладненняў ва ўзаемаадносінах з начальствам або падначаленымі.
У панядзелак можа паступіць важная інфармацыя, якая дазволіць знайсці выйсце з практычна тупіковай сітуацыі. На аўторак не плануйце важных сустрэч і буйных здзелак. У чацвер будзьце цярплівыя і не адпрэчвайце шчырай прапановы аб дапамозе. У выхадныя пазбягайце падвойных гульняў, бо ўсё таемнае можа раптам раскрыцца, і вы апыняцеся ў непажаданым становішчы.


БЛІЗНЯТЫ. Праблемы на гэтым тыдні паспяхова вырашацца, і вы ўбачыце выдатныя перспектывы. Вашы самыя смелыя планы ўвасабляюцца ў жыццё, жаданні спраўджваюцца. Любімы чалавек адорыць вас клопатам, а сябры запросяць на вясёлае свята. Дазвольце сабе задавальненне расслабіцца, схадзіце ў госці, на канцэрт, узбагаціцеся новымі ўражаннямі.


РАК. На гэтым тыдні можаце рэалізаваць многія творчыя парывы, асабліва калі знойдзеце аднадумцаў. У сераду неабходна сканцэнтраваць увагу на пастаўленых мэтах, інакш поспех выслізне з рук. У суботу, калі ёсць магчымасць, добра было б выдзеліць сабе дзень адпачынку, а яшчэ лепш з'ехаць за горад і атрымаць асалоду ад прыроды. Лепш не ўступаць у спрэчкі з сямейнікамі, дзеці пацешаць дасягненнямі.


ЛЕЎ. Не адкладайце справы на потым. Ніхто іх за вас не зробіць. Калі вы не раззлуяце на гэтым тыдні сваёй упартасцю спадарыню Фартуну, то поспех будзе вам спадарожнічаць. Сёння можна дазволіць сабе многае: змяніць імідж, цалкам ці хаця б часткова — гардэроб. Магчыма прасоўванне па службе пры ўмове, што вы праявіце мудрасць і дыпламатычнасць.


ДЗЕВА. Правільныя рашэнні на гэтым тыдні будуць прыходзіць выключна дзякуючы інтуіцыі, а не падказкам збоку. Адносіны з навакольнымі наладзяцца ў аўторак, калі прымірыцеся з некаторымі іх недахопамі. Вы будзеце поўныя новых ідэй, але важна зразумець, што некаторыя з іх занадта ўжо фантастычныя. У чацвер ваша ўвага будзе засяроджана на пытаннях, звязаных з працай, ранейшыя цяжкасці адступяць, і шлях будзе свабодны. Пайшоўшы на саступкі ў нядзелю, больш набудзіце, чым страціце.


ШАЛІ. На гэтым тыдні не імкніцеся вырашыць усе праблемы за раз, не будуйце грандыёзных планаў і не прыступайце да іх ажыццяўлення. Вы толькі згубіце сілы і будзеце дарма раздражняць навакольных, якіх можаце ўцягнуць у арбіту сваёй бурнай, але, на жаль, бескарыснай дзейнасці. Замест гэтага добра было б прааналізаваць сітуацыю і абраць прыярытэты.


СКАРПІЁН. Цяпер надыходзіць спрыяльны тыдзень, які дазваляе памяняць стаўленне да жыцця і дабіцца поспеху ў справах і ў каханні. Могуць паступіць прапановы аб змене працы, вас, відавочна, шануюць і любяць. Аптымістычны настрой дазволіць лёгка справіцца з любымі задачамі. Вашы канструктыўныя прапановы спадабаюцца кіраўніцтву. У пятніцу адбудзецца радасная падзея.


СТРАЛЕЦ. Надышоў час ненадакучліва заявіць пра сябе і нагадаць пра свае інтарэсы. У панядзелак і аўторак пажадана нічога кардынальна не мяняць. У чацвер, верагодна, з'явіцца важная справа, якая запатрабуе ад вас цярпення, увагі да дробязяў. Злучыўшы свае жаданні і магчымасці, распланаваўшы свае дзеянні, даможацеся поспеху. Выхадныя лепш правесці ў камфортнай для душы абстаноўцы.


КАЗЯРОГ. Вас штосьці раздражняе і турбуе. Пастарайцеся зразумець, што робіце не так. Чацвер запатрабуе рашучасці, умення імгненна ўключацца ў сітуацыю, упэўненасці ва ўласных сілах. Дзелавыя адносіны з партнёрамі шмат у чым будуць залежаць ад вашай вытрымкі і дыпламатычнасці. У пятніцу давядзецца адстойваць свой пункт гледжання перад начальствам, вашы ідэі павінны быць лагічнымі і ўяўляць сабой стройную сістэму.


ВАДАЛІЎ. Дастаткова напружаны тыдзень, працаваць давядзецца шмат, перад вамі будуць ставіць новыя задачы. У сераду з-за неасцярожнага слова ў вас могуць узнікнуць нацягнутыя адносіны з калегамі. У чацвер пагражаюць усплыць старыя сямейныя праблемы. У суботу можаце разлічваць на дапамогу і падтрымку сяброў. Паездка, прызначаная на нядзелю, можа аказацца не зусім удалай, лепш яе перанесці на другі дзень.


РЫБЫ. Увагі запатрабуе асабістае жыццё. На вашым шляху да шчасця можа ўзнікнуць шэраг перашкод, пераадолець якія будзе даволі цяжка. Не выключаны падман і маніпуляцыі. Ваша павышаная нервовасць і стамляльнасць пагражае прывесці да зрываў і сварак нават з блізкімі. У сераду безуважлівасць будзе перашкаджаць засяродзіцца на працоўных справах, у чацвер выкарыстоўвайце сваю кантактнасць і кемлівасць. У нядзелю рэкамендуецца праявіць асаблівую асцярожнасць пры зносінах з незнаёмцамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?