Вы тут

«Канстытуцыя Беларусі — работа над праектам»


Ягор Макарэвіч: маладыя людзі павінны быць уключаныя ў канструктыўны палітычны працэс


Маладыя людзі павінны быць уключаны ў канструктыўны палітычны працэс, заявіў сёння журналістам старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор Макарэвіч падчас круглага стала па абмеркаванні канстытуцыйнай рэформы, якая мае адбыцца ў фармаце «Беларусь будучыні» ў рамках лідарскай платформы «Каманда будучыні», паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

«Сёння тут, у гарадской ратушы Мінска, мы даём старт дыскусійным пляцоўкам «Беларусь будучыні» ў рамках абмеркавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у маладзёжным асяроддзі. Важна, каб моладзь нашай краіны актыўна брала ўдзел у палітычным працэсе. Маладзёжны парламент ставіць перад сабой ключавой задачай менавіта гэта. «Нам важна, каб маладыя людзі былі ўключаны ў канструктыўны палітычны працэс, уносілі свае прапановы па развіцці дзяржавы. І, вядома, важна канстытуцыйная рэформа, якая ў нашай краіне цяпер праходзіць. Працуе рабочая група. Я як член Канстытуцыйнай камісіі таксама прымаю ўдзел у гэтым працэсе. І нам важна, каб моладзь да гэтага працэсу актыўна падключалася», — сказаў Ягор Макарэвіч.

Паводле яго слоў, дыялог, які сёння стартаваў у Мінску, працягнецца ў рэгіёнах краіны, пройдзе ў студэнцкіх аўдыторыях.
«Нам важна, каб маладыя людзі ўносілі свае прапановы, каб яны бачылі будучыню сваёй дзяржавы. Канстытуцыйная рэформа, якая сёння праходзіць, — гэта ў прынцыпе погляд у будучыню, — адзначыў старшыня Маладзёжнага парламента. — Канстытуцыя прымаецца на дастаткова доўгі прамежак часу. Таму важна, каб малады чалавек, які ўдзельнічае ў гэтым працэсе, разумеў, што тыя прапановы, якія ён уносіць, змогуць вызначаць яго жыццё ў вельмі доўгатэрміновай перспектыве. Вельмі хочацца, каб моладзь сёння ўсведамляла важнасць гэтага палітычнага працэсу, важнасць канстытуцыйнай рэформы».

Ягор Макарэвіч дадаў: па выніках абмеркаванняў усе ідэі моладзі будуць акумуляваны і агучаны. «Ва ўсіх дыскусійных пляцоўках, якія будуць праходзіць у рэгіёнах, прымуць удзел прадстаўнікі розных пакаленняў. Нам вельмі важна, каб гэта быў дыялог пакаленняў. Важна, каб маладыя людзі, прапануючы свае ідэі, маглі атрымаць імгненна фідбэк ад вопытных людзей, якія стаялі ля вытокаў стварэння нашай дзяржавы. Па сутнасці, менавіта ў такім дыялогу і нараджаецца пераемнасць», — падкрэсліў ён.


Маладзёжны лідар: маладыя людзі павінны ўмець прадставіць сваю пазіцыю

Маладыя людзі павінны ўмець прадставіць сваю пазіцыю і дакладна яе аргументаваць. Аб гэтым заявіла сёння журналістам лідар маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Рух наперад» Анастасія Равуцкая ў час круглага стала па абмеркаванні канстытуцыйнай рэформы, якая мае адбыцца ў фармаце «Беларусь будучыні» ў рамках лідарскай платформы «Каманда будучыні», паведамляе БелТА.

«Хачу сказаць, што ў нас вельмі шмат мерапрыемстваў праходзіць па праекце „Каманда будучыні“, мэта якога — навучанне моладзі тэарэтычным і практычным навыкам у сферы лідарства і дзяржкіравання. Гэта своеасаблівая дапамога нашай дзяржаве ў падрыхтоўцы і фарміраванні кіраўніцкіх кадраў», — сказала Анастасія Равуцкая.

Паводле яе слоў, вельмі важна, калі маладыя людзі ўмеюць падзяліцца сваёй ініцыятывай, ідэямі для вырашэння праблем. «І на сёння вельмі важна, каб кожны малады чалавек меў аналітычны склад розуму, а не кліпавае мысленне», — адзначыла лідар «Руху наперад».

Сёння ў гарадской ратушы Мінска дадзены старт дыскусійнаму праекту «Беларусь будучыні». Ён пройдзе ва ўсіх рэгіёнах і дазволіць моладзі ўключыцца ў абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы, якая мае адбыцца.


Вадзім Гігін: важна, што маладое пакаленне Беларусі чакае ад Канстытуцыі

Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін выказаў меркаванне: сёння важна, што маладое пакаленне Беларусі чакае ад Канстытуцыі. Гэтым ён падзяліўся з журналістамі ў час круглага стала па абмеркаванні канстытуцыйнай рэформы, якая мае адбыцца, перадае БелТА.

«Калі мы маем стасункі з моладдзю, важна не тое, што мы пра Канстытуцыю расказваем, а што маладое пакаленне чакае ад Асноўнага закона. Мы бачым, што апошнім часам актывізаваліся розныя грамадзянскія ініцыятывы, і такі бурны рост маладзёжнага парламентарызму, які мы назіраем, — гэта адна з праяў гэтай абноўленай Беларусі. Маладыя людзі хочуць больш актыўна ўдзельнічаць у тым ліку і ў палітычным жыцці краіны, і, як я бачу, яны чакаюць ад канстытуцыйнага працэсу пашырэння такіх магчымасцяў», — адзначыў Вадзім Гігін.

Старшыня праўлення звярнуў увагу: некаторыя пытанні маладое пакаленне ставіць больш востра. Яны датычацца прадстаўніцтва моладзі ў мясцовых Саветах, парламенце. «Яны хочуць, каб іх там было больш, нават гавораць пра нейкія квоты для моладзі. Яны крытыкуюць не толькі чыноўнікаў, але і палітыкаў, лідараў палітычных партый, гавораць, што яны павінны быць больш прыкметнымі, прыходзіць да моладзі. Бо менавіта маладыя і актыўныя людзі, якія зараз збіраюцца на пляцоўках Маладзёжнага парламента, і будуць будаваць новую Беларусь. І мы павінны ўжо зараз ім перадаваць нашы традыцыі, гаварыць аб палітычнай пераемнасці і, як мне здаецца, пляцоўка Маладзёжнага парламента ў гэтым плане найбольш удалая», — падкрэсліў Вадзім Гігін.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.