Вы тут

Прэзідэнт заслухаў даклад аб рабоце нафтахімічнага комплексу


Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з Андрэем Рыбаковым, старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі заявіў, што ўплыў нафтахімічнага комплексу на развіццё эканомікі і рэгіёна ў тым ліку вялікі.


«Якая цяпер сітуацыя? Тут жа пытанне пра бюджэт. Які тут стан? Наколькі вы выконваеце планы, што тут існуюць? Другое пытанне — пастаўкі сыравіны, нафты на нашы НПЗ, крыніцы паставак. Ці ёсць тут праблемы?» — пералічыў кіраўнік краіны тэмы для абмеркавання з дакладчыкам.

Па словах Прэзідэнта, краіну спрабуюць «раскачаць і нахіліць» менавіта ў плане паставак і рэалізацыі нафтапрадуктаў.

«Замежныя нашы так званыя „партнёры“ сябе не вельмі салідна вядуць — вядомыя санкцыі. Якая сітуацыя цяпер?» — задае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён пацікавіўся ўмовамі функцыянавання айчынных прадпрыемстваў у параўнанні з расійскімі. «Розніца тут ёсць. Да таго ж і падатковы манеўр прысутнічае. Мы тут напалову быццам бы дамовіліся, але праблемы ёсць. Якая гэта розніца ва ўмовах гаспадарання ў Саюзнай дзяржаве?», — адзначае кіраўнік краіны.

Не абмінулі на сустрэчы і тэму інвестыцыйных праектаў у галіне. Паводле Прэзідэнта, у гэтым годзе яны павінны быць завершаныя.

«Нам абавязкова неабходна запланаваць з кіраўніком Адміністрацыі нашы паездкі з вамі, Юрый Віктаравіч (Назараў. — „Зв.“) на гэтыя НПЗ, паглядзець, як рэалізаваны гэтыя праекты. І „ГроднаАзот“ — сённяшні ўзровень прапрацоўкі гэтага праекта», — сказаў Прэзідэнт.

Андрэй Рыбакоў расказаў кіраўніку краіны, што сёлета забяспечана стабільная работа ўсіх арганізацый канцэрна «Белнафтахім» і станоўчы тэмп аб’ёма прамысловай вытворчасці. Прадукцыя прадпрыемстваў адгружаецца на экспарт, а ўдзельная вага астаткаў зніжаецца ў параўнанні з пачаткам бягучага года.

«Бізнес і толькі...»

Андрэй Рыбакоў расказаў кіраўніку краіны, што сёлета забяспечана стабільная работа ўсіх арганізацый канцэрна «Белнафтахім» і станоўчы тэмп аб’ёму прамысловай вытворчасці. Прадукцыя прадпрыемстваў адгружаецца на экспарт, а ўдзельная вага рэшткаў зніжаецца ў параўнанні з пачаткам бягучага года.
Ужо ў размове з журналістамі кіраўнік канцэрна дадаў, што ведамства займаецца планаваннем будучага года, а бізнес-план сцвярджае — будзем дадаваць па ўсіх паказчыках. Па словах Андрэя Рыбакова, сёння ідзе ўгару экспарт. Па выніках года, мяркуюць, яго рост складзе больш за 130 % па ўсёй галіне.

«Асноўная задача — рэагаваць на ўмовы, якія змяняюцца, у рамках валацільнасці на сыравінным рынку нафты, а таксама рэагаваць на магчымы ціск з боку санкцыйных момантаў, каб гэта невіліраваць і стабільна працаваць прадпрыемствам», — кажа Андрэй Рыбакоў.

Ён дадае, што санкцыі, як і любыя іншыя ціскі, не маглі не адбіцца на галіне... «Пытанне толькі ў рэагаванні, выпрацоўцы рашэнняў, што дазваляюць далей стабільна працаваць па ўсіх кірунках», — заявіў кіраўнік «Белнафтахіма».

На завяршаючай стадыі знаходзяцца пуска-наладкі па ўсіх інвестыцыйных праектах на айчынных НПЗ. Нягледзячы на пазаштатную сітуацыю на «Нафтане», да канца года пуск адбудзецца і там. Атрымліваць прадукцыю на мадэрнізаваных лініях плануюць у студзені, а да канца першага квартала магутнасці будуць працаваць на максімум.

Старшыня канцэрна паведаміў журналістам і пра лагістыку паставак нафты.

«Мы ўжо пераарыентавалі нашы пастаўкі на порты Расійскай Федэрацыі. Па выніках года мы ацэньваем, што пры планах паставіць 1,7 мільна тон мы выйдзем на 2,3 мільёна тон», — канстатуе Андрэй Рыбакоў.

Ён падкрэслівае: з-за рызыкі ў пастаўках нафты праз прыбалтыйскія парты вырашылі дыверсіфікаваць лагістыку. «Але па пэўных грузапатоках ёсць і там работа», — дадае старшыня «Белнафтахіма».

Па яго словах, беларускія нафтапрадукты ў папярэдніх аб’ёмах ідуць на ўкраінскі рынак. «Бізнес і толькі. Усё, што кладзецца ў эканоміку і эфектыўнасць, — пастаўляецца туды і купляецца», — акцэнтуе суразмоўнік.

У завяршэнне Андрэй Рыбакоў дадае: галоўнае не тое, што і як перапрацоўваюць айчынныя НПЗ: «...Галоўнае, што яны выпрацоўваюць у поўным аб’ёме тыя нафтапрадукты, што яны планавалі, і рэалізуюць іх унутры краіны і на ўсе нашы традыцыйныя рынкі без змен».

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?