Вы тут

Лукашэнка і Аліеў правялі тэлефонную размову


Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў 8 лістапада правялі тэлефонную размову. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.


Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі стратэгічны характар двухбаковага супрацоўніцтва; разгледзелі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас перамоў двух прэзідэнтаў у красавіку ў Баку; абмеркавалі перспектывы ўдзелу беларускіх кампаній у рэалізацыі маштабных узаемавыгадных праектаў на тэрыторыі Азербайджана.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што год таму завяршылася шматгадовае супрацьстаянне паміж Азербайджанам і Арменіяй. Асабліва звярнуў увагу на важнасць распачатага працэсу мірнага будаўніцтва, які ідзе на карысць абодвум краінам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аднаўленне транспартных камунікацый і эканамічнага ўзаемадзеяння на Паўднёвым Каўказе павінна стаць асновай трывалага міру ў рэгіёне і забяспечыць дабрабыт і бяспеку ўсіх народаў, якія пражываюць там.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў спачуванні родным і блізкім усіх ахвяр шматгадовага карабахскага канфлікту і адзначыў выключную важнасць прынятага год таму пры пасярэдніцтве Расіі заявы, якая спыніла кровапраліцце.

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў свайму калегу, што ў знак дружбы беларускага і азербайджанскага народаў у Мінску будзе ўсталяваны помнік ураджэнцу горада Гянджа, выдатнаму паэту і мысляру Нізамі Гянджаві. Сёлета яго 880-годдзе шырока адзначаецца ў Азербайджане і за мяжой.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?