Вы тут

У нашу краіну пачынае паступаць халодны вецер з боку паўночных шырот


З другой дэкады месяца лістапад часта называюць “пярэдадзень зімы”. Бо ў гэты час надвор'е сапраўды спалучае ў сабе рысы адыходзячай восені і падступаючай зімы. Але, усе-ткі, гэта яшчэ восень, таму што ўстойлівае снежнае покрыва ўтвараецца, як правіла, толькі ў снежні. А на гэтым тыдні істотна пахаладае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

А ў аўторак прагназуецца пераменная воблачнасць. Чакаецца пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях моцны парывісты, але пасля абеду вецер аслабее да ўмеранага. Тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля да плюс 5 градусаў.

Холад прыйдзе да нас у госці ўжо ў гэтую сераду. У гэты дзень уначы будзе дождж, а ўдзень – воблачна з праясненнямі. Прагназуецца без ападкаў, толькі па поўначы краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, уначы і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень па поўначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса па паўночным захадзе краіны да мінус 9 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па паўднёвым захадзе – да 8 цяпла.

І ў чацвер будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы магчымы мокры снег. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 6 градусаў па паўднёвым усходзе да плюс 3 градусаў па паўночным захадзе краіны. Удзень крыху пацяплее і складзе ад плюс 2 да 8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу, месцамі, у асноўным па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 4—10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось і снегу намяце

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.